25 красавiка 2024, Чацвер, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым занятыя, пустамелі?

9
Чым занятыя, пустамелі?

Гэта можа здацца жартам, але гэта сур'ёзна.

На сайце МЗС Расеі апублікаваная навіна аб тым, што Расея падпісала сумесную заяву са Сьера-Леонэ аб неразмяшчэнні першымі зброі ў космасе, піша Telegram-канал «СерпомПо».

Са Сьера-Леонэ!!

Справа ў тым, што Сьера-Леонэ, якая знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы - адна з самых бедных краін свету. З прыкладна 5 млн жыхароў ніжэй за ўзровень беднасці жыве блізу 70% насельніцтва.

Які, да д'ябла, «космас»? Якое яшчэ апераджальнае «размяшчэнне зброі» на арбіце? Што ж займаюцца глупствам пуцінскія дыпламаты?

Калі ўжо ёсць заклапочанасць размяшчэннем зброі ў космасе, то трэба дамаўляцца толькі з тымі краінамі, якія маюць магчымасць гэта зрабіць. Гэта значыць, у першую чаргу, з тымі ж Злучанымі Штатамі.

А то, можна падумаць, калі Амерыка вырашыць размясціць зброю ў космасе, паперка, падпісаная са Сьера-Леонэ ёй перашкодзіць.

Але дамаўляцца з Амерыкай пуцінскім служкам складана - яны самі разганяюць гонку ўзбраення. Паставілі на ўзбраенне ракету 9М729, якая разбурыла ў выніку дамову аб РСМД, нібыта стварылі «Гіпергукавую зброю», рэгулярна хваляцца перадавымі зброевымі навінкамі (што там напраўду - невядома). Не кажучы ўжо пра тое, што напалі на Украіну і адхапілі кавалак яе тэрыторыі.

Хто з такімі будзе дамаўляцца? Якія тут магчымыя меры даверу? Трэба будзе Амерыцы дзеля сваёй бяспекі адправіць зброю ў космас супраць вар'ятаў пуцінцаў - адправіць.

Дарэчы, пытанне: як Сьера-Леонэ схілілі да заявы? Што і каму паабяцалі або заплацілі? Дыпламатычная перамога каштуе грошай. Няхай яна і пустая.

Гэта ўжо не першае такое пагадненне. Аналагічныя дакументы былі падпісаны ў студзені з Рэспублікай Конга, а ў сакавіку 2020 года з Бурундзі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках