25 красавiка 2024, Чацвер, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Штучны інтэлект можа напісаць «курсавую» для студэнта за 20 хвілінаў

6
Навукоўцы: Штучны інтэлект можа напісаць «курсавую» для студэнта за 20 хвілінаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Якасць такой працы будзе дастатковай, каб закрыць прадмет.

Падчас эксперыменту даследнікі папрасілі студэнтаў напісаць працы на розныя тэмы: гісторыя ЗША, права, навуковыя даследаванні і творчасць. Акрамя студэнтаў, такія ж працы пісаў і алгарытм, піша hromadske.ua.

У сярэднім штучны інтэлект пад назвай GPT-3 атрымаў за ўсе эсэ адзнаку «здавальняльна». Лепш за ўсё алгарытм справіўся з працамі ў гісторыі ЗША і праве – на больш высокі бал юрыдычны тэкст змог напісаць толькі адзін студэнт. А вось пра вакцыну супраць COVID-19 штучны інтэлект напісаў горш за ўсё.

У высновах даследнікаў гаворыцца, што алгарытм пісаў неглыбокія, менш апісальныя у параўнанні з чалавечымі тэксты. Але людзям спатрэбілася значна больш часу для выканання працы, чым GPT-3. У сярэднім студэнты справіліся з задачай за 3 дні. У цэлым жа водгукі выкладнікаў пра працу алгарытму і студэнтаў былі вельмі падобнымі.

Тэксты людзей і штучнага інтэлекту ацэньвалі чатыры чалавекі з вялікім досведам выкладання і навуковымі ступенямі. Яны маюць 55 гадоў досведу працы ў сярэдняй школе на чацвярых.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках