24 красавiка 2024, Серада, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты ацанілі верагоднасць з'яўлення новых відаў каранавірусу

Эксперты ацанілі верагоднасць з'яўлення новых відаў каранавірусу

Для гэтага быў выкарыстаны метад машыннага навучання.

Брытанскія навукоўцы з дапамогай метаду машыннага навучання высветлілі, што верагоднасць з'яўлення новых каранавірусаў высокая, паведамляе lenta.ua.

Аўтары тлумачаць, што новы вірус з'яўляецца калі два розныя штамы заражаюць жывёлу адначасова, выклікаючы рэкамбінацыі віруснага генетычнага матэрыялу ў адной клетцы.

У гэты момант існуе асноўная тэорыя з'яўлення SARS-CoV-2: ён узнік у выніку такой гамалагічнай рэкамбінацыі розных штамаў каранавірусаў кажаноў і потым быў перанесены на чалавека праз прамежкавага гаспадара, які выступаў у якасці рэзервуара. Такім прамежкавым гаспадаром, верагодна, быў адзін з відаў пангалінаў.

У новай працы даследнікі высветлілі, што колькасць асацыяцый паміж відамі млекакормных і штамамі каранавірусу на гэты момант большая ў 11 разоў, чым меркавалася раней. Акрамя таго, паводле іх ацэнак, існуе амаль у 40 разоў больш відаў млекакормных, якія могуць быць заражаныя разнастайнымі наборамі штамаў COVID-19.

Напрыклад, азіяцкая пальмавая цывета і вялікі падковападобны кажан могуць быць гаспадарамі для 32 і 68 розных каранавірусаў адпаведна.

Выяўленне відаў з патэнцыйна высокай рызыкай для генерацыі новых штамаў каранавірусу неабходнае для ўзмацнення нагляду за распаўсюджваннем заанозных вірусаў, адзначаюць аўтары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках