29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль можа пусціць грамадзян з-за мяжы для галасавання на выбарах парламента

Ізраіль можа пусціць грамадзян з-за мяжы для галасавання на выбарах парламента

Пазачарговыя выбары ў парламент маюць адбыцца 23 сакавіка 2021 года.

Урад Ізраіля разглядае магчымасць дазволу на вяртанне ў краіну грамадзян, якія засталіся за мяжой. Іх хочуць дапусціць да галасавання на парламенцкіх выбарах.

Пра гэта паведамляе Times Of Israel.

Міністэрства транспарту распрацоўвае план, які дазволіць вярнуцца дадому ўсім ізраільцянам, якія засталіся за мяжой падчас пандэміі каранавіруса і абмежаванняў на авіяцыйны рух у краіне. У рамках яго грамадзянам не давядзецца атрымліваць спецыяльную ўхвалу ад камітэта дазволаў. Апазіцыя ўспрымала сам факт стварэння гэтага органа як жаданне прэм'ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу дапускаць у краіну патэнцыйных выбаршчыкаў ягонай партыі.

Пакуль невядома, ці будуць абавязваць вяртанцаў праходзіць карантын у прызначаных для гэтага гатэлях або дазволяць пайсці на самаізаляцыю дома з выкарыстаннем электронных бранзалетаў для сачэння за рухам.

Нагадаем, ізраільскі Кнэсет 23-га склікання спыніў сваё існаванне ў снежні. Пазачарговыя выбары ў парламент маюць адбыцца 23 сакавіка 2021 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках