У бок Крыма запусцілі 20-метровы сцяг Украіны з пасланнямі
1- 28.02.2021, 20:00
- 2,252
Сцяг запусцілі ў Крым на балоніках.
Украінскія актывісты 28 лютага на адміністрацыйнай мяжы ў Херсонскай вобласці запусцілі ў бок часова акупаванага Расеяй Крыму сцяг Украіны з пасланнямі для крымукоў. Акцыя прысвечаная Дню супраціву акупацыі Крыма.
Пра гэта паведамляе Крим.Реалии.
Сцяг запусцілі ў Крым на балоніках з Каланчака.
Адзін з каардынатараў акцыі Ісмаіл Рамазанаў распавёў, што сцяг да гэтага на некалькі дзён размясцілі ў «Крымскім доме» ў Кіеве. Усе ахвотныя прыходзілі і пісалі пажаданні і звароты да крымчукоў, якія працягваюць жыць на тэрыторыі паўвыспы.
«Дзеці пісалі: «Крым - Украіна», «Крым будзе Украіна». Да мяне звярталіся з Турцыі, з Латвіі прадстаўнікі нашай дыяспары для таго, каб ад іх таксама былі подпісы на гэтым сцягу. Гэты сцяг будзе аб'ядноўваць не толькі крымчукоў вакол праблем Крыма, але і ўсіх украінцаў. Гэта натхняе нас на далейшую барацьбу за поўнае вызваленне і дэакупацыю Крыму і за вызваленне ўсіх палітвязняў», - распавёў Рамазанаў.
Паводле ягоных слоў, на сцягу свае звароты таксама напісалі кіраўнікі Меджліса крымска-татарскага народа Рафат Чубараў і Ільмі Умераў.
У аўторак, 23 лютага, сцяг прынеслі да будынка Вярхоўнай Рады, каб на ім маглі напісаць паведамленні і народныя дэпутаты.
Сцяг памерам 20 на 6 метраў пашыла перасяленка і валанцёрка з Краматорску Аксана Мураўлёва.