25 красавiка 2024, Чацвер, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg залічыў Расею да «гарачых пунктаў» у росце цаны харчоў

4
Bloomberg залічыў Расею да «гарачых пунктаў» у росце цаны харчоў

Наступствы росту будуць трываць даўжэй, чым пандэмія каранавіруса.

Уплыў росту цаны харчоў у свеце будзе нераўнамерным, але найбольшы розгалас ён выкліча ў так званых гарачых пунктах - найбуйнейшых краінах з сярэднім узроўнем даходу насельніцтва, жыхары якіх выдаткоўваюць на ежу большую частку спажывецкага кошыка, піша РБК са спасылкай на Bloomberg. Да ліку такіх краін агенцтва залічыла Расею, Бразілію, Нігерыю, Турцыю ды Індыю.

Bloomberg падае звесткі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі (FАО) ААН, згодна з якімі ў студзені сусветныя цэны прадуктаў харчавання дасягнулі максімуму за шэсць гадоў. Да яго прычыніліся рост попыт з боку Кітая, уразлівасць ланцужкоў паставак харчоў і непагадзь. Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай эканомікі Пэтэрсана Кален Гендрыкс уважае, што наступствы росту цаны харчоў будуць трываць даўжэй, чым пандэмія каранавіруса, і «выйдуць за яе рамкі».

У Расеі, піша Bloomberg, шмат хто дагэтуль успамінае пра ўзлёт кошту прадуктаў харчавання і пустыя паліцы ў крамах пасля раскідання СССР. Падліковая палата РФ у студзені папярэдзіла, што рэгуляванне цаны харчоў можа прычыніцца да іх дэфіцыту. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі з такой ацэнкай не пагадзіліся, заявіўшы што аграпрамысловы рынак у краіне у шмат якіх паказчыках «перавыконвае гранічныя значэнні».

Bloomberg адзначае, што ўвядзенне тарыфных квот на экспарт збожжавых і ўстанаўленне гранічных цэн шэрагу прадуктаў харчавання могуць справакаваць рост інфляцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках