23 красавiка 2024, aўторак, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы пра «Паўночны струмень-2»: Мы фактычна фінансуем тырана

3
Кіраўнік МЗС Літвы пра «Паўночны струмень-2»: Мы фактычна фінансуем тырана

Гэты праект не прыносіць ніякай карысці для адзінства Еўропы.

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс назваў працяг будаўніцтва расейскага газаправода Паўночны струмень-2 у Еўропу ў абыход Украіны «фактычным фінансаваннем тырана», маючы на ўвазе прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

У той жа час ён прапануе «даць Пуціну шанц» на ахвотную дэмакратызацыю краіны, каб з ёй можна было супрацоўнічаць з нагоды гэтага газаправода.

Пра гэта Ландсбэргіс заявіў у інтэрв'ю Радыё Свабода.

Адказваючы на пытанне, ці ёсць магчымасці паўплываць на пазіцыю Нямеччыны, якая далей падтрымлівае праект Паўночнага струменю-2 нягледзячы на моцныя пярэчанні некаторых краін-чальцоў ЕЗ, а таксама Украіны і ЗША, Ландсбэргіс сказаў, што праект не мае сэнсу і не прыносіць карысці для адзінства Еўропы.

«Пачну з таго, што ў праекце Паўночны струмень-2 няма ніякага сэнсу. Ні ў эканамічным плане, ні ў плане значэнне для рэгіёна або з экалагічных меркаванняў. Напрыклад, Еўропа мерыцца спыніць выкарыстанне выкапнёвага паліва - гэта мае адбыцца да 2030 года. Гэты газаправод толькі дадасць выкапнёвага паліва ў рэгіёне», - адзначыў кіраўнік літоўскага МЗС.

«Гэты праект таксама не прыносіць ніякай карысці для адзінства Еўропы. Нямеччына прыклала шмат намаганняў для таго, каб Еўропа была рэальна аб'яднанай. Мы маглі мець дастаткова падстаў для спрэчак, якія прывялі б да праблем, але мы іх не мелі дзякуючы нямецкаму кіраўніцтву. І мне было б сумна назіраць, што нямецкая спадчына аб'яднанай Еўропы знікае дзеля аднаго-адзінага праекта», - адзначыў ён.

Пры гэтым Ландсбэргіс прапануе «даць Пуціну шанц» на ахвотную дэмакратызацыю краіны.

«Гэта тычыцца Паўночнага струменю-2. Калі ў Расеі адбудуцца дэмакратычныя выбары, то добра - будуйце далей. Калі гэта эканамічны праект, то добра, мы зможам далей супрацоўнічаць з нагоды яго з дэмакратычным урадам дэмакратычнай Расеі - добра. Але ў цяперашніх варунках гэтым праектам мы фактычна фінансуем тырана. А гэта заўсёды дрэнная ідэя - бо на гэтыя сродкі ён урэшце будуе танкі. Таму мая ідэя была - адкласці будаўніцтва да выбараў. Перафразуючы Джона Ленана, дамо Пуціну шанц», - сказаў міністр.

«Мая ідэя была ў тым, каб даць Расеі шанец правесці дэмакратычныя выбары. Мабыць, шмат хто кажа, што гэта немагчыма. Але трэба паглядзець. Можа, Пуцін дазволіць удзел у выбарах для апазіцыйных партый, для рэальнай апазіцыі? Ці яны змогуць зарэгістравацца? Ці ён адпусціць з турмы апазіцыйнага лідэра? Ці дапусцяць да гэтых выбараў назіральнікаў? Пералік даволі доўгі. І калі нешта з гэтага здарыцца дзякуючы ціску ЕЗ, мы зразумеем, што наша палітыка на нешта ўплывае», - мяркуе Ландсбэргіс.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках