29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зоя Белахвосцік: Мы ўсе рыхтуемся да вясны

2
Зоя Белахвосцік: Мы ўсе рыхтуемся да вясны
Фото: tut.by

Беларусы не супакоіліся.

Пратэсты ў гарадах Беларусі цяпер выглядаюць іначай, але ў гэтым няма нічога дзіўнага, адзначыла ў эфіры racyja.com Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік.

- Ці сочыце вы за тымі лакальнымі акцыямі пратэсту, якія па-ранейшаму адбываюцца? Вы больш скептык ці аптыміст у гэтым накірунку? Усё часцей гучыць, што акцыяў больш няма, яны скончыліся. Як вам гэта бачыцца?

- Я і не аптыміст, і не скептык. Я, напэўна, проста рэалістка. Акцый у нас хапае на Беларусі. Яны зусім іншыя. І я так лічу, што нашае супраціўленне больш пайшло ўнутр кожнага чалавека. І зусім дзіўна было б, каб людзі самі нарываліся. І так захопліваюць і затрымліваюць. Учора затрымалі 20 чалавек у Маладэчне. Калі ўжо дайшло да таго, што бабулек здымаюць з электрычак за тое, што яны чытаюць беларускую літаратуру, то нарывацца, каб сесці, гэта не самае лепшае. Я не думаю, што беларусы супакоіліся. Я думаю, што мы ўсе рыхтуемся да вясны. Збіраем моц, збіраемся з сіламі, з духам. І нешта будзе!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках