20 красавiка 2024, Субота, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-генпракурор Украіны Луцэнка будзе весці палітычнае шоў на канале Парашэнкі

10
Экс-генпракурор Украіны Луцэнка будзе весці палітычнае шоў на канале Парашэнкі
ЮРЫЙ ЛУЦЭНКА
ФОТА: РБК-УКРАІНА

Шоў на палітычную тэматыку будзе выходзіць раз на тыдзень.

Былы генпракурор і экс-кіраўнік МУС Украіны Юры Луцэнка будзе весці ўласнае палітычнае шоў на "5 канале".

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар "5 канала" Уладзімір Мжэльскі ў каментары "Дэтэктар медыя", піша “Украінская праўда”.

"Мы развесілі борды, у якіх пазначана, што ён (Юрый Луцэнка - заўв.), будзе працаваць з сакавіка. Ён будзе рабіць сваё шоў".

Са слоў Мжэльскага, шоў на палітычную тэматыку будзе выходзіць раз на тыдзень.

Афіцыйны прэс-рэліз тэлеканала ў дачыненні да праграмы запланаваны на 1 сакавіка.

Юрый Луцэнка быў генеральным пракурорам з 2016 да 2019 года. Таксама быў народным дэпутатам IV, VI і VIII скліканняў. Двойчы быў міністрам унутраных спраў - у 2005-2006 і 2007-2010 гадах.

Уладальнікам "5 канала" з'яўляецца экс-прэзідэнт Пётр Парашэнка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках