23 красавiка 2024, aўторак, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Храните деньги в банке. Трёхлитровой»

17
«Храните деньги в банке. Трёхлитровой»

Відавочна, «на носе» нешта горшае за дэфолт.

Дзіўныя справы адбываюцца ў банкаўскай сістэме. Відавочна, «на носе» нешта горшае за дэфолт. А горшай можа быць толькі «раптоўная растрата залатога запасу краіны», піша Telegram-канал «Минская семибоярщина».

Спецыяльная кваліфікацыйная камісія Нацбанка разышлася. На ўсе застаўкі ідзе «зачыстка» непажаданых кіраўнікоў. З нейкіх вядомых толькі галоўнаму банку прычын не прайшоў пераатэстацыю Віталь Дранкевіч (старшыня ўправы «РРБ-Банка»). Нагадаем, на гэтай пасадзе ён знаходзіўся на працягу апошніх 5 гадоў. Гэта значыць раней быў атэставаны на максімальны тэрмін. Ніякіх гучных скандалаў пра «РРБ-Банку» за гэты час ніхто не чуў. Але тым не менш, таварыша «прыбралі».

Не прайшоў атэстацыю на кіроўную пасаду і дырэктар у развіцці «Парытэтбанка» Аляксей Клімовіч. На мінімальны тэрмін на адзін год атэставалі намесніка старшыні ўправы «Белгазпрамбанка» Аляксандра Сотнікава. Ну тут зразумела: вялікі прафесіянал у сферы аўтаматызацыі банкаўскіх працэсаў, натуральна, не да двара. Тым больш, што не стаў актыўна «зліваць» Бабарыку.

Складваецца ўражанне, што прафесіяналізм дастаткова маладых і з прынцыповай пазіцыяй банкіраў бачыцца Нацбанку як небяспечны. Затое ўражвае «прыток маладой крыві») вось, напрыклад, 67-гадовая Валянціна Назаранка - даўняя прыяцелька Надзеі Ермаковай. Гэтая спадарыня на пасаду незалежнага дырэктара «Белаграпрамбанка» атэставаная адразу на максімальных пяць гадоў.

Самае дзіўнае, што дагэтуль не прыняты меры для пазбаўлення дзейнай атэстацыі «супер-банкіра» Дзмітрыя Баскава. Таго самага, датычнага да справы аб забойстве Рамана Бандарэнкі. Вельмі хочацца паглядзець у вочы Дзмітрыю Лапко - намесніку старшыні ўправы Нацбанка. Менавіта гэты «нацбанкаўскі доўгажыхар» і кіруе «прынцыповай» спецыяльнай кваліфікацыйнай камісіяй. Так што пакуль яшчэ не позна, бяром рыдлёўкі і ідзём на агарод закопваць «банки- трёхлитровые».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках