29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакаты Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай абскардзілі прысуд журналісткам

5
Адвакаты Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай абскардзілі прысуд журналісткам
Фота: «Наша Ніва»

Асноўныя тэзісы абароны.

У пятніцу, 26 лютага, адвакаты журналістак «Белсата» Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай падалі апеляцыйную скаргу на прысуд дзяўчатам у Менскі гарадскі суд.

Асноўныя тэзісы абароны агучыў адвакат Кацярыны Андрэевай Сяргей Зікрацкі.

Падзеі 15 лістапада 2020 года ўвогуле нельга назваць дзеяннямі, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Міжнародна-прававыя нормы гарантуюць грамадзянам права на мірныя сходы. І 15 лістапада грамадзяне рэалізоўвалі сваё права, мяркуюць адвакаты.

Абарона мяркуе, што судом не выяўлены факты непадпарадкавання законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, а гэта - неабходная ўмова для прыцягнення да адказнасці паводле гэтага артыкула. У прысудзе паказана, што яно было. Таксама ў судзе не было доказаў, што менавіта дзеянні ўдзельнікаў пратэстнай акцыі пацягнулі парушэнне работы грамадскага транспарту.

Зікрацкі не сказаў, што будуць рабіць адвакаты, калі апеляцыю не задаволяць, але запэўніў, што гарызонт абароны журналістак заходзіць далёка за межы разгляду справы ў Менскім гарадскім судзе.

Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада за стрым, падчас якога паказалі жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэнне сілавікамі народнага мемарыяла на плошчы Перамен. Спачатку на дзяўчат склалі адміністрацыйныя пратаколы паводле арт. 23.34 і 23.4 КоАП: іх абвінавацілі ў тым, што яны нібыта бралі ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту і не падпарадкоўваліся пры гэтым міліцыі. 17 лістапада суд Кастрычніцкага раёна пакараў журналістак за прафесійную дзейнасць 7 днямі адміністрацыйнага арышту. У пастанове адзначалася, што складу злачынства ў іх дзеяннях няма.

20 лістапада ім высатвілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Для дзяўчат абралі меру стрымання ў выглядзе арышту, яны былі этапаваныя ў жодзінскую турму. Там іх трымалі ў розных камерах.

Суд Фрунзенскага раёна Менска пакараў журналістак двума гадамі пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках