25 красавiка 2024, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары ЕЗ зацвердзілі санкцыі супраць Расеі за арышт і асуджэнне Навальнага

5
Амбасадары ЕЗ зацвердзілі санкцыі супраць Расеі за арышт і асуджэнне Навальнага
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ
ФОТА: ТАСС

Каго закрануць абмежавальныя захады?

Амбасадары краін Еўрапейскай уніі зацвердзілі пастанову аб увядзенні санкцый супраць расейскіх грамадзян, якія маюць дачыненне да арышту і асуджэння апазіцыянера Аляксея Навальнага. Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта напісаў у Twitter брусэльскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Джозвяк.

«Амбасадары ЕЗ далі зялёнае святло першаму ў гісторыі спісу што да новага рэжыму санкцый ЕЗ у дачыненні да абароны правоў чалавека. Напэўна, у ім 4 чалавекі з Расеі, адказных за асуджэнне Навальнага. Ён будзе апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕЗ заўтра», - напісаў Джозвяк.

Чакаецца, што пад санкцыі патрапяць кіраўнік Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін, генеральны пракурор Ігар Красноў, кіраўнік гвардыі Віктар Золатаў і кіраўнік Федэральнай службы выканання пакаранняў Аляксандр Калашнікаў.

Новы санкцыйны механізм ЕЗ за парушэнне правоў чалавека, які быў ухвалены ў 2020 годзе, прадугледжвае замарожванне актываў і/або абмежаванні на выправы. Справа Навальнага будзе першым выпадкам, калі Еўразвяз увядзе яго ў дзеянне.

20 лютага расейскі суд прызнаў Навальнага вінаватым у справе аб нібыта паклёпе на ветэрана. Раней апазіцыянера пакінулі ў турме ў справе «Іў Рашэ», але ўлічылі ў тэрмін адбывання пакарання 1,5 месяца хатняга арышту. Такім чынам, у калоніі Навальнаму застаецца правесці блізу 2,5 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках