20 красавiка 2024, Субота, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Армянскія пратэстоўцы ўварваліся ва ўрадавы будынак у Ерэване

15
Армянскія пратэстоўцы ўварваліся ва ўрадавы будынак у Ерэване

Яны патрабуюць адстаўкі Пашыняна.

Група армянскіх апазіцыянераў, пераадолеўшы супраціў паліцыі, увайшла ў адзін з будынкаў урадавага комплексу ў Ерэване. Яны запатрабавалі адстаўкі прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна. Арганізатары акцыі – моладзевы звяз апазіцыйнай партыі «Дашнакцуцюн», паведамляе «Камерсант».

«Мы патрабуем адстаўкі Пашыняна. Нашай акцыяй мы паказалі, што зачыненых дзвярэй для нас няма і мы можам увайсці ў любы ўрадавы будынак», – цытуе «Інтэрфакс» аднаго з удзельнікаў акцыі.

Як паведамляе «РІА Навіны», апазіцыянеры правялі акцыю на першым паверсе. Яны заклікалі супрацоўнікаў міністэрстваў не ўдзельнічаць у мітынгу прыхільнікаў Нікола Пашыняна. Акцыя доўжылася некалькі хвілінаў.

Нікол Пашынян сёння правёў пасяджэнне Рады бяспекі. «Адбылося пасяджэнне Рады бяспекі пад старшынствам прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна. Былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з парадкам дня знешняй і ўнутранай бяспекі, выклікі і шляхі іх развязання», – гаворыцца ў паведамленні ўрада.

Сёння, 1 сакавіка, увечары ў Ерэване запланаваныя два мітынгі: апазіцыя збярэцца на праспекце Баграмяна а 18-й паводле мясцовага часу (17:00 мнск), прыхільнікі прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна – у 18.30 (17:30 мнск) на плошчы Рэспублікі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках