19 красавiка 2024, Пятніца, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ўвёў у дзеянне пастанову РНБА Украіны аб санкцыях супраць дзясяці былых сілавікоў

6
Зяленскі ўвёў у дзеянне пастанову РНБА Украіны аб санкцыях супраць дзясяці былых сілавікоў
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Сярод патрапілых пад санкцыі - экс-кіраўнік МУС Украіны Захарчанка.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў у дзеянне пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны аб санкцыях супраць дзясяці былых сілавікоў, сярод якіх экс-кіраўнік МУС Віталь Захарчанка, піша «Новы час».

Адпаведны ўказ быў апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы ў панядзелак, 1 сакавіка.

Дакумент уваходзіць у дзеянне з дня яго апублікавання.

Кантроль над выкананнем пастановы ўскладаецца на сакратара РНБА Андрэя Данілава.

26 лютага РНБА ўвяла санкцыі супраць дзесяці людзей з вышэйшага афіцэрскага складу і пазбавіла іх званняў.

Са слоў Данілава, гэтыя дзесяць чалавек «здрадзілі нашай краіне». Пад санкцыі патрапіў экс-кіраўнік МУС Віталь Захарчанка і экс-кіраўнік СБУ Аляксандр Якіменка. Пад санкцыі падпадуць іх актывы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны.

Віталь Захарчанка падчас падзеяў Рэвалюцыі Годнасці загадаў выдаць баявую зброю праваахоўнікам і дазволіў яе ўжываць, але пазней адхрысціўся ад дзеянняў «Беркута». Паводле звестак следства, ён асабіста кіраваў «цітушкамі», якія атакавалі актывістаў Еўрамайдана.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках