23 красавiка 2024, aўторак, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі папулярны прадукт, які дапамагае нармалізаваць ціск

3
Медыкі назвалі папулярны прадукт, які дапамагае нармалізаваць ціск

Даследаванне навукоўцаў з Вялікай Брытаніі.

Навукоўцы з Вялікай Брытаніі правялі даследаванне, падчас якога прыйшлі да высновы, што часнок спрыяе нармалізацыі артэрыяльнага ціску. Са слоў спецыялістаў, харчовыя дабаўкі, у склад якіх уваходзіць травяністая расліна, валодаюць такой жа эфектыўнасцю, што і лекі для лячэння гіпертаніі, але не маюць пабочных эфектаў, піша orthodox.od.ua.

Навуковыя супрацоўнікі распавялі, што пры ўжыванні 188-2400 мг парашка з часнаку на дзень цягам 2-3 месяцаў памяншаюцца верхнія і ніжнія паказчыкі АЦ на 6,7 і 4,8 міліметра ртутнага слупа. Экспэрты адзначылі, што станоўчыя ўласцівасці ад выкарыстання травяністай расліны найбольш моцныя пры высокім ціску і нашмат меншыя, калі гэты ўзровень знаходзіцца ў межах нормы. Дзякуючы гэтаму прадукт не здольны негатыўна ўздзейнічаць на арганізм пры адсутнасці гіпертаніі.

Медыкі раяць сумяшчаць ужыванне часнаку з іншымі метадамі нармалізацыі ціску, сярод якіх памяншэнне колькасці солі ў ежы і сталыя фізічныя нагрузкі. Пры ўзнікненні праблем са здароўем неабходна пракансультавацца з лекарам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках