18 красавiка 2024, Чацвер, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП: Сёння наша задача - згуртавацца і супрацьстаяць націску беззаконня

Прафзвяз РЭП: Сёння наша задача - згуртавацца і супрацьстаяць націску беззаконня

Наша сіла ў адзінстве.

24 лютага адбылося чарговае пасяджэнне Прэзідыум Рады РЭП. На гэтай сустрэчы чальцы кіроўнага органа прафзвязу прынялі зварот у сувязі з нядаўнімі затрыманнямі актывістаў і ператрусамі. Яно адрасаванае сябрам прафзвязу РЭП, а таксама калегам з незалежнага прафсаюзнага руху.

Сайт praca-by.info прыводзіць тэкст звароту цалкам:

Сябры, браты і сёстры!

Хваля рэпрэсій накрыла наш прафзвяз. Многія актывісты прафзвязу РЭП сталі ахвярамі судовага беззаконня, прадаўжае ўтрымлівацца пад вартай вядомы абаронца працоўных Леанід Судаленка. Цяпер так званыя «прадстаўнікі ўлады» фактычна разграмілі цэнтральны офіс прафзвязу, чыняць напады на прафсаюзных актывістаў у Менску і рэгіёнах.

Чаму? Таму што РЭП, яго актывісты настойліва бароняць правы рабочых і службоўцаў, усіх грамадзян Беларусі, змагаюцца за годны заробак, за свабодную працу. Нас спрабуюць абвінаваціць у «падрыхтоўцы і фінансаванні беспарадкаў». Гэта хлусня. Гэтаму няма і не можа быць довадаў. Беларусы ведаюць: галоўная прычына беспарадкаў і гвалту ў нашай краіне - сама ўлада.

Чытайце па тэме: IndustriALL рашуча асуджае нападкі на прафзвяз РЭП

Улада тэрарызуе прафсаюзных актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў, удзельнікаў мірных пратэстаў, іншадумцаў. Мэта зразумелая - знішчыць актыўных, выгнаць неабыякавых, астатніх паралізаваць страхам. Мы разумеем, што рэпрэсіі будуць нарастаць. Але гэта не дапаможа ўтрымаць уладу тым, каго народ Беларусі не выбіраў, не прызнае і больш не хоча цярпець.

Мы не здадзімся. Мы будзем рабіць сваю справу - змагацца за правы працаўнікоў, за свабоду сваіх паплечнікаў. Мы прадаўжаем працаваць для нашай агульнай будучыні, для народа свабоднай і квітнеючай Беларусі.

У гэту цяжкую гадзіну мы, сябры прафзвязу РЭП, удзельнікі незалежнага прафсаюзнага руху, не павінны забываць, што значыць салідарнасць. Сёння наша задача - згуртавацца і быць разам. Толькі так можна супрацьстаяць націску беззаконня.

Спробы сеяць разлад і страх - гэта тактыка рэжыму.

Трыццаць гадоў РЭП цвёрда стаіць на нагах, вытрымлівае націск дэструктыўных сіл, вонкавых ці ўнутраных. Выстаім і цяпер.

Не бойцеся!

Наша сіла ў адзінстве.

Мы пераможам!

Прэзідыум Рады Беларускага незалежнага прафзвязу РЭП

2021.02.24 Менск

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках