26 красавiка 2024, Пятніца, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве змыла «генеральскую дарогу»

5
У Барысаве змыла «генеральскую дарогу»
ФОТА: EX-PRESS.BY

Якіх-небудзь работ для ліквідацыі праблемы не вядзецца.

Плынь вады насупраць будаўнічай пляцоўкі ў некалькіх месцах вымыла ямы на аб'язной «генеральскай» дарозе Барысава. Яшчэ да 26 лютага сістэма дрэнажу сяк-так спраўлялася з адводам вады, а пасля частку дарогі папросту змыла плынню вады і бруду, піша ex-press.by.

Стан дарогі можна ацаніць па відэа, якое выданню даслалі чытачы.

Кіроўцы пішуць, што нават грузавікі з асцярогай пераязджаюць гэты адцінак дарогі, а для легкавікоў гэта і зусім сур'ёзнае выпрабаванне.

Якіх-небудзь работ для ліквідацыі праблемы пакуль не вядзецца.

ФОТА: EX-PRESS.BY
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках