20 красавiка 2024, Субота, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропе выбралі найлепшыя аўтамабілі 2021 года

10
У Еўропе выбралі найлепшыя аўтамабілі 2021 года
фото: toyota

Пераможцу выбірала журы з 59 аўтамабільных журналістаў з 22 еўрапейскіх выданняў.

У швейцарскай Жэневе адбылася цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу «Еўрапейскі аўтамабіль года» (Car of the Year 2021). Пераможцам стаў кампактны хэтчбэк Toyota Yaris новага пакалення, паведамляе РБК.

Пераможцу выбірала журы з 59 аўтамабільных журналістаў з 22 еўрапейскіх выданняў. Спецыялісты размеркавалі балы сярод сямі фіналістаў, абвешчаных у пачатку 2021 года. Сярод іх былі: Citroen C4, Cupra Formentor, Fiat 500, Land Rover Defender, Skoda Octavia, Volkswagen ID.3, а таксама Toyota Yaris, якой і дасталася перамога.

Toyota Yaris новага пакалення была прадстаўленая ў канцы 2019 года, а яе еўрапейскія продажы стартавалі ў 2020 годзе. Аўтамабіль стаў першай мадэллю Toyota ў аснову якой легла новая мадыфікацыя глабальнай модульнай платформы TNGA (Toyota New Global Architecture) - GA-B. Гэты варыянт шасі быў спецыяльна распрацаваны для новага пакалення кампактных аўтамабіляў даўжынёй не больш за чатыры метры.

Самая папулярная мадыфікацыя Toyota Yaris абсталявана гібрыднай сілавой устаноўкай на базе 1,5-літровага трохцыліндравага бензінавага рухавіка электраматора і варыятара. Сумарная аддача агрэгатаў складае 115 конскіх сіл. Акрамя таго, у Yaris ёсць экстрэмальная версія GR з 1,6-літровай надзіманай «тройкай», якая выдае 260 к. с., а таксама «высокая» Cross-версія.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках