18 красавiка 2024, Чацвер, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэс працягвае бегчы з Беларусі

9
Бізнэс працягвае бегчы з Беларусі

Ужо 13 кампаній пераехалі ў Латвію.

Са слоў кіраўніка Латвійскага агенцтва інвестыцый і развіцця Каспара Ражкалнса, летась з восені, калі Латвія пачала прыцягваць капітал, што «збягае» з Беларусі праз палітычную сітуацыю, дзейнасць у краіне пачалі 13 беларускіх прадпрыемстваў.

Як распавёў ён Latvijas Radio, гэтыя фірмы ўжо пачалі працу, яшчэ пяць - знаходзяцца «ў працэсе». Напрыклад прадпрыемства Webhelp, якое падае лічбавыя паслугі, адкрыла філіял у Даўгаўпілсе, піша rus.lsm.lv.

Раней была створаная асаблівая каманда: Міністэрства эканомікі і агенцтва супрацоўнічаюць з іншымі ведамствамі, каб у паскораным парадку разглядаць заяўкі ад беларускіх фірмаў і прапаноўваць магчымыя развязанні.

Нагадаем, раней Літва заяўляла пра больш чым 20 ІТ-кампаній, якія хочуць пераехаць у Літву.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках