25 красавiка 2024, Чацвер, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук, які ўчыніў самаспаленне на плошчы Незалежнасці, ужо месяц ляжыць у шпіталі без прытомнасці

6
Мянчук, які ўчыніў самаспаленне на плошчы Незалежнасці, ужо месяц ляжыць у шпіталі без прытомнасці
ПАВЕЛ БАНЬКОЎСКІ

У Паўла Банькоўскага дыягнаставалі 72% апёкаў цела.

22 студзеня мянчук Павел Банькоўскі выйшаў на плошчу Незалежнасці і спрабаваў учыніць самаспаленне. Яго выратавалі, але дыягнаставалі 72% апёкаў цела і цяжкія апёкі галавы. Як правіла, гэта фактычна смяротны прысуд - але Павел усё яшчэ жывы.

Праз некалькі дзён пасля здарэння экс-жонка Паўла казала, што ў лекараў сумны прагноз - усяго 1%, што мужчына выжыве.

Ужо 1 сакавіка - і Павел жывы. Ён па ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі. У якім стане - невядома, а былая жонка зараз ужо адмаўляецца ад каментароў для СМІ.

Яна паведаміла «Нашай Ніве», што «дасць каментар, калі будуць добрыя навіны». Адпаведна, можна зрабіць выснову, што Банькоўскі па-ранейшаму ў несвядомым стане.

Са слоў сяброў, Паўла ўвялі ў штучную кому пры шпіталізацыі і перыядычна праводзяць перасадку скуры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках