24 красавiка 2024, Серада, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашынян прапанаваў датэрміновыя выбары ў Арменіі

10
Пашынян прапанаваў датэрміновыя выбары ў Арменіі
НІКОЛ ПАШЫНЯН

У Ерэване праходзяць акцыі як прыхільнікаў, так і праціўнікаў прэм'ера Арменіі.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, адстаўкі якога патрабуюць удзельнікі вулічных акцый апазіцыі, выступіў з прапановай правесці рэферэндум аб змене ў краіне формы праўлення, а таксама заявіў пра гатоўнасць да датэрміновых выбараў у парламент, паведамляе svoboda.org.

Пашынян выступіў перад сваімі прыхільнікамі на мітынгу ў цэнтры Ерэвана, на які сабралася некалькі тысяч чалавек. Ён сказаў, што ініцыюе правядзенне ў кастрычніку рэферэндуму аб прыняцці новай канстытуцыі або пра папраўкі да дзейнага асноўнага закона, каб перайсці ад парламенцкай формы праўлення да паўпрэзідэнцкай.

Пры гэтым зусім нядаўна - у 2018 годзе - Арменія ад паўпрэзідэнцкай, насупраць, перайшла да парламенцкай рэспублікі. Прыхільнікі гэтай змены разлічвалі на тое, што былы прэзідэнт Серж Саргсян захавае ўладу, стаўшы прэм'ер-міністрам. Гэты план, аднак, сарвалі масавыя вулічныя выступы прыхільнікаў Пашынян, якім урэшце атрымалася дамагчыся прызначэння прэм'ерам менавіта свайго лідара.

Пашынян таксама сказаў, што гатовы да датэрміновых парламенцкіх выбараў, калі на гэта пагодзіцца апазіцыя.

Праціўнікі Пашыняна патрабуюць яго адстаўкі, абвінавачваючы прэм'ера, апроч іншага, у паразе ў вайне ў Нагорным Карабаху летась. Тады азербайджанскія войскі занялі значную частку тэрыторый, што блізу 30 гадоў знаходзіліся пад армянскім кантролем. У апошнія дні сітуацыя ў Арменіі яшчэ больш абвастрылася праз супрацьстаянне паміж кіраўніком Генштаба ўзброеных сілаў Онікам Гаспаранам і Пашынянам. Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян адмовіўся ад падрыхтаванага Пашынянам указа аб адстаўцы Гаспарана, які раней заклікаў да адстаўкі прэм'ера і ўрада.

У панядзелак у Ерэване праходзяць акцыі як прыхільнікаў, так і праціўнікаў Пашыняна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках