29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: ЗША ўвядуць санкцыі супраць Расеі на гэтым тыдні

4
CNN: ЗША ўвядуць санкцыі супраць Расеі на гэтым тыдні

Увядзенне санкцый будзе адбывацца па ўзгадненні з ЕЗ.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна на гэтым тыдні абвесціць аб увядзенні санкцый у дачыненні да Расеі ў сувязі з атручваннем і арыштам апазіцыянера Аляксея Навальнага. Пра гэта CNN паведамілі два прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта.

Крыніцы тэлеканала адзначылі, што ўвядзенне санкцый будзе адбывацца па ўзгадненні з Еўрапейскім звязам. Захады і дакладныя тэрміны будуць удакладненыя афіцыйнымі асобамі ЗША і ЕЗ у найбліжэйшыя дні.

ЕЗ 2 сакавіка можа прадставіць санкцыйны спіс расейскіх чыноўнікаў, якія адказныя за арышт Навальнага. Пра гэта паведаміў рэдактар Radio Free Europe/Radio Liberty Рыкарда Ёзвяк. Паводле яго інфармацыі, у спіс патрапяць кіраўнік Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін, генеральны пракурор Ігар Красноў, кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў і кіраўнік Федэральнай службы выканання пакаранняў Аляксандр Калашнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках