19 красавiка 2024, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі зноў даражэе бензін

10
Заўтра ў Беларусі зноў даражэе бензін

Гэта пятае змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета.

З 2 сакавіка ў Беларусі раздробныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

З 2 сакавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 75 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 85 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 7 капеек, ДТ - 1 рубель 85 капеек.

Гэта пятае змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета. Апошні раз кошт паліва змяняўся 23 лютага. Дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку. Тады «Белнафтахім» патлумачыў гэта ростам сусветных катыровак нафты.

Нагадаем, у 2020 годзе кошты паліва мяняліся 16 разоў, у 2019-м - 28, годам раней - 27.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках