24 красавiка 2024, Серада, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фонд спартыўнай салідарнасці заклікаў перанесці з Беларусі чэмпіянат Еўропы на трэку

8
Фонд спартыўнай салідарнасці заклікаў перанесці з Беларусі чэмпіянат Еўропы на трэку
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: DARIO BELINGHERI / BETTINI PHOTO / UEC

Турнір павінен прайсці з 23 да 27 чэрвеня 2021 года.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікаў кіраўніцтва Еўрапейскага веласіпеднага саюза перанесці з Менска чэмпіянату Еўропы ў веласпорце на трэку, паведамляе «Трибуна».

Турнір павінен прайсці з 23 да 27 чэрвеня 2021 года.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае глыбокую заклапочанасць з нагоды магчымага правядзення чэмпіянату Еўропы ў веласпорце на трэку з 23 да 27 чэрвеня 2021 года ў Менску.

Паводле інфармацыі Фонду кіраўніцтва UEC (Еўрапейскі веласіпедны звяз) не мае намеру пераносіць чэмпіянат Еўропы з Беларусі. Месца і даты правядзення мерапрыемства захоўваюцца ў каляндарным плане еўрапейскага веласіпеднага аб'яднання.

У той жа час, ужо больш за 7 месяцаў беларускі народ пратэстуе супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і жорсткасці праваахоўных органаў. За гэты перыяд дзясяткі тысяч беларусаў былі збітыя, больш за 33 тысяч мірных грамадзян былі затрыманыя, больш за 500 падвергліся знявазе і катаванням, сотні ўзятыя пад варту на падставе аднаго адзінага факту - яны адважыліся адкрыта выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Не сталі выключэннем і беларускія спартоўцы, трэнеры, а таксама спартыўныя спецыялісты, якія падвергліся дзяржаўным рэпрэсіям. Са жніўня 2020 года ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці паступіла больш за 100 зваротаў ад прадстаўнікоў спартыўнай індустрыі аб ушчамленні іх правоў.

Міжнароднае спартыўная супольнасць ужо асудзіла парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Міжнародны алімпійскі камітэт разгледзеў масавыя парушэнні правоў у сферы беларускага спорту і прыняў адпаведныя меры ў выглядзе санкцый у дачыненні да Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, у тым ліку ўвёў абмежаванні на правядзенне буйных міжнародных спаборніцтваў у Беларусі.

У лютым 2021 года сябры Еўрапейскага парламента, а таксама міністры спорту краін Еўрапейскага звязу выказалі сваю занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі і выступілі з заявай аб немагчымасці правядзення міжнародных спартыўных спаборніцтваў у краіне, у якой кожны дзень парушаюцца правы чалавека і прыніжаецца чалавечая годнасць.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікае Еўрапейскі веласіпедны звяз (UEC) прыняць адзіна правільнае рашэнне і перанесці чэмпіянат Еўропы на трэку-2021 з Беларусі. Веласпорт не павінен асацыявацца з падтрымкай гвалтоўных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі», - гаворыцца ў звароце Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках