20 красавiка 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барэль выставіў сур'ёзныя абвінавачванні супраць Расеі

1
Барэль выставіў сур'ёзныя абвінавачванні супраць Расеі
ЖАЗЭП БАРЭЛЬ
ФОТА: EUROPEAN PARLIAMENT

Масква праводзіць серыю кампаній для дэзінфармацыі супраць ЕЗ.

Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў знешняй палітыцы і бяспецы Жазеп Барэль сцвярджае, што Расея актыўна займаецца дэзінфармацыяй, каб ачарніць дэмакратыю Еўразвязу і аслабіць міжнароднае супрацоўніцтва.

Пра гэта ён заявіў, выступаючы на слуханнях спецыяльнага камітэта Еўрапейскага парламента аб замежным умяшанні ў дэмакратычныя працэсы ЕЗ, паабяцаўшы ўзмацніць меры для прадухілення і стрымлівання зламыснай дзейнасці ў дачыненні да Еўразвязу, паведамляе dw.com.

Са слоў кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі, кампаніі для распаўсюджвання хлуслівай інфармацыі асабліва згубныя ў святле пандэміі, бо фактычна могуць паставіць пад пагрозу жыццё людзей.

"Мы бачылі, як пракрамлёўскія каналы распаўсюджвалі сцвярджэнні аб тым, што насіць маскі бескарысна, або падагравалі галасы супраць локдаўна", - падаў прыклад Жазэп Барэль, дадаўшы, што апошнім часам мэтай такіх дзеянняў з'яўляюцца вакцыны супраць COVID-19 і гэтак званая вакцынная дыпламатыя. Паводле ягоных слоў, Расея спрабуе дыскрэдытаваць заходнія вакцыны і іх вытворцаў, усхваляючы сваю ўласную.

"Напрыклад, пракрамлёўскія СМІ шырока асвятлялі сцвярджэнні аб тым, што пасля атрымання вакцыны Pfizer/BioNTech у людзей узнікалі пабочныя эфекты і яны нібыта нават паміралі.

Распавядаючы пра свой візіт у Маскву ў пачатку лютага, Барэль заявіў, што расейскім уладам не спадабалася, калі ён паспрабаваў пачаць канструктыўны дыялог: "Яны не хацелі, каб я казаў пра рэчы, якія яны не шануюць: пра правы чалавека, напрыклад, а таксама пра справу Навальнага. Мы бачылі наўмыснае і скаардынаванае маніпуляванне, кампанію дэзінфармацыі супраць Еўрапейскай замежнай палітычнай службы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках