25 красавiка 2024, Чацвер, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не давярае нават уласнаму сыну?

31
Лукашэнка не давярае нават уласнаму сыну?
ВІКТАР ЛУКАШЭНКА

За перастаноўкамі ў НАК можа хавацца штосьці, чаго мы пакуль не ведаем.

Віктара Лукашэнкі даўно не было відаць на нарадах у ягонага бацькі. Характэрна, што тэлекамера не спынялася на ім на УНС, піша nn.by.

У закрытай сістэме, як беларуская, пра змены, як і пра хваробы, на версе ўлады даводзіцца здагадвацца з ускосных чыннікаў.

Віктар Лукашэнка не быў прыкметны і ў жніўні-кастрычніку, калі краіна паднялася, каб паказаць сваю стому і жаданне перамен. Віктар не біў дзверы дубінкай у пагоні за дэманстрантамі, як Карпянкоў, не засвяціўся ў сафары па дварах, як Эйсмант і Баскаў, не выступаў з грознымі заявамі, як Кубракоў, Казакевіч і Церцель, не «размаўляў» з Ціханоўскай і Калеснікавай, як тройка генералаў. Віктар, здаецца, за тыя некалькі месяцаў толькі раз з'явіўся на публіцы падчас велапрабегу і на пытанне прапагандыста з ТВ адказаў стрыманым, на фоне таго, што цяпер гучыць з вуснаў генералаў і з экранаў, заклікам да адзінства і супакаення.

У Менску папаўзлі чуткі, што Віктар Лукашэнка патрапіў у няласку, бо ў жніўні выступіў за перамовы, а не за рэпрэсіі.

Абгрунтаванне, што «памочнік прэзідэнта» не можа спалучаць дзейнасць і прэзідэнцтва ў НАК, выклікае ўсмешку, асабліва ў перыяд, калі ўжо пачулі і глухое, «не да законаў».

НАК сам сабой - малаўплывовая пасада.

За адстаўкай Віктара Лукашэнкі можа хавацца штосьці, чаго мы пакуль не ведаем.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках