29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі некалькі гарадоў засыпала попелам ад Этны

У Італіі некалькі гарадоў засыпала попелам ад Этны
Фота: Reuters/TUT.by

Вулкан зноў ажыў 28 лютага.

Вулкан Этна зноў ажыў 28 лютага. Гэта сёмае вывяржэнне з 16 лютага, паведамляе ANSA. На гэты раз некалькі італьянскіх гарадоў пакрыліся пластом попелу. Што там адбываецца – у фотаздымках Reuters.

У нядзелю адбыўся выкід лавы на вышыню блізу 300 метраў, потым – слуп дыму і попелу. У выніку на гарады абрынуўся дождж з вулканічнага попелу – дахі дамоў, дарогі, машыны сталі чорнымі.

Нагадаем, Этна ўважаецца самым актыўным і буйным з дзейных вулканаў у Еўропе. Ягоная вышыня – 3328 метраў. У чэрвені 2013 года Этна быў унесены ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках