19 красавiка 2024, Пятніца, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск перадумаў гутарыць з Пуціным у Clubhouse

11
Ілан Маск перадумаў гутарыць з Пуціным у Clubhouse
ІЛАН МАСК

Крэмль у разгубленасці.

Крэмль не змог усталяваць кантакт з прадпрымальнікам Іланам Маскам пасля ягонай прапановы прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну пагутарыць у сацсетцы Clubhouse. Пра гэта на брыфінгу ў аўторак паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, піша finanz.ru.

Паводле ягоных словаў, у адміністрацыі прэзідэнта паспрабавалі звязацца з Маскам, але не атрымалі адказу.

«Напэўна, было нейкае непаразуменне. Або (гэтая прапанова) не мае дачынення да Маска», – выказаў меркаванне Пяскоў.

Паколькі адказу ад амерыканца так і не было, «хутчэй за ўсё, гэтая тэма ўжо вычарпаная», дадаў ён.

Мільярдэр, заснавальнік Tesla і SpaceX, Маск прапанаваў Пуціну пагутарыць 13 лютага, звярнуўшыся да расейскага прэзідэнта праз Twitter і адзначыўшы ягоную афіцыйную старонку ў гэтай сацсетцы.

«Не хацелі б далучыцца да мяне для размовы ў Clubhouse?» – напісаў Маск, а потым дадаў ужо па-расейску: «Было б вялікім гонарам пагутарыць з вамі».

Крэмль адразу зацікавіўся прапановай амерыканскага бізнэсоўца.

«Але нам трэба неяк зразумець, што маецца на ўвазе, што прапануецца. Таму спачатку праверым усё гэта, а потым ужо будзем рэагаваць», – казаў Дзмітрый Пяскоў 15 лютага.

Ён нагадаў, што Пуцін не выкарыстоўвае сацсеткі і «асабіста іх не вядзе». Але «ў цэлым, гэта, безумоўна, вельмі цікавая прапанова», казаў Пяскоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках