29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы тып махлярства: беларусу ў мэсэнджар патэлефанаваў «супрацоўнік КДБ з Нацбанку»

16
Новы тып махлярства: беларусу ў мэсэнджар патэлефанаваў «супрацоўнік КДБ з Нацбанку»

Мужчына пазбавіўся шасці тысяч рублёў.

Беларус стаў ахвярай інтэрнэт-махляра, які прадставіўся «супрацоўнікам КДБ з Нацбанку» падчас званка па Viber. Ахвярай стаў 48-гадовы жыхар Пружанаў, які пазбавіўся агулам амаль 6 тысяч рублёў. Яму прапанавалі стаць «прынадай» для злову фінансістаў, якія «зліваюць» звесткі кліентаў і выкрадаюць іх грошы, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Абанент старанна і доўга апрацоўваў беларуса, распавядаючы аб міжведамаснай (пры ўдзеле КДК, КДБ і службы бяспекі банка) спецаперацыі ў злове фінансістаў, якія «зліваюць» звесткі кліентаў і выкрадаюць іх грошы. Сапраўднасць такой інфармацыі «пацвердзілі» «супрацоўнікі» згаданых устаноў, якія тэлефанавалі пазней.

Мужчыну пераканалі пералічыць 1000 рублёў на канкрэтны разліковы рахунак, адкуль, згодна з легендай, грошы павінны былі выкрасці, а зламыснікаў злавіць на месцы злачынства. На наступны дзень жыхару Пружанаў зноў патэлефанавалі, але на гэты раз угаварылі ўзяць крэдыт і перавесці блізу 5 тысяч рублёў на іншы рахунак. Пасля «супрацоўнікі» зніклі.

Па факце махлярства, учыненага групай асобаў, следчыя распачалі крымінальную справу. Міліцыя ўстанаўлівае датычных да злачынства асоб і магчымых ахвяр.

Спецыялісты не рэкамендуюць уступаць у размовы з «работнікамі банкаў» і іншых арганізацый, а пры асцярозе за свае сродкі перарываць гутарку і тэлефанаваць на афіцыйныя нумары.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках