19 красавiка 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўдалая сустрэча ў Сочы: заслона прыадчыненая

11
Няўдалая сустрэча ў Сочы: заслона прыадчыненая

Сітуацыя для Таракана зусім не радасная.

Доўгае маўчанне з нагоды зместу закрытай сустрэчы з Пуціным паказваў на яе малую паспяховасць для Лукашэнкі. Гэта пацвердзілі прадказаны ім «няпросты год» па прыездзе ў Менск, а таксама перастаноўкі і нават абяцанае перафарматаванне работы Савета бяспекі, піша тэлеграм-канал «Міфалогія Беларусі».

Сённяшнія каментары Лукашэнкі (праз 8 дзён!) з нагоды сочынскай сустрэчы, натуральна, абставілі ўсё ў пазітыўным святле: маўляў, «ніхто не прасіў дадатковых крэдытаў; нам гэта не трэба».

Зрэшты, нават стараннае маскаванне пытанняў і вынікаў сустрэчы выявіла, што сітуацыя зусім не радасная: Крэмль за «дзякуй» крэдытаў не дае і прадаўжае ціснуць па новаму этапу інтэграцыі і саступак у вайсковай сферы.

Цалкам пацвердзілася меркаванне, што Крэмль будзе рэанімаваць тэму расейскай вайсковай авіябазы ў Беларусі і налягаць на «дарожныя карты» інтэграцыі. «Дайце нам гэтыя самалёты. Але на гэтых самалётах, як тады, павінны лётаць расейцы і беларусы разам». Гэтая фраза з сённяшняй нарады відавочна паказвае на тое, што Пуцін вярнуўся да тэмы авіябазы.

Лукашэнка таксама пацвердзіў, што «дарожныя карты» інтэграцыі Пуцін пад дыван не заганяў. Наадварот, ён намагае на іх фіналізацыі, асабліва ў падатковай сферы.

Падатковая палітыка - гэта сама сутнасць дзяржаўнага суверэнітэту, яна вызначае выключныя паўнамоцтвы краіны фармаваць дзяржаўную казну і вызначаць крыніцы яе папаўнення. Пазбаўленне самастойнай падатковай палітыкі зыходзячы з рэальных патрэб насельніцтва і эканамічных суб'ектаў краіны - гэта і ёсць эрозія дзяржаўнага суверэнітэту, як бы не пялася прапаганда заявіць пра адваротнае.

Замест інфармавання беларусаў пра актуальную сітуацыі з «дарожнымі картамі» інтэграцыі, Лукашэнка аддаў перавагу падрабязна апавясціць сабраных аб абмеркаванай з Пуціным тэме гандлю цукрам. Савецкая класіка - важнейшыя пытанні замоўчваюцца і замяшчаюцца тэмамі 10-й або 20-й важнасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках