28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз увёў санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў праз пераслед Навальнага

12
Еўразвяз увёў санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў праз пераслед Навальнага

Ім будзе забаронены ўезд у краіны ЕЗ, а іх актывы будуць замарожаныя.

Еўрапейскі Звяз увёў санкцыі ў дачыненні «высокапастаўленых службовых асоб» Расеі праз арышт і пераслед палітыка Аляксея Навальнага. Пра гэта паведамляе «Новая газета» са спасылкай на нямецкае агенцтва DPA.

Паводле інфармацыі агенцтва, пад санкцыі патрапілі генпракурор Расеі Ігар Красноў, старшыня СКР Аляксандр Бастрыкін, дырэктар Расгвардыі Віктар Золатаў і дырэктар ФСВП Аляксандр Калашнікаў. Гэтую інфармацыю афіцыйна пацвердзілі ў ЕЗ, які апублікаваў спіс сілавікоў, што трапілі пад санкцыі праз арышт палітыка.

Напярэдадні сталыя прадстаўнікі Еўразвязу ўзгаднілі новыя абмежаванні супраць расейскіх службовых асоб.

Кіраўнікі МЗС краін Еўразвязу дамовіліся аб пашырэнні індывідуальных санкцый на сустрэчы ў Брусэлі 22 лютага. Новыя абмежаванні ўвялі ў адказ на падзеі вакол сітуацыі з Навальным, захады закрануць тых, хто, са слоў кіраўніка замежнапалітычнай службы ЕЗ Жазэпа Барэля, «нясе адказнасць за ягоны арышт, выстаўленне абвінавачвання і прысуд». Пытанне аб пашырэнні «чорнага» спісу ініцыяваў сам Барэль пасля візіту ў Маскву. На сустрэчы з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым ён заклікаў вызваліць Аляксея Навальнага. Акрамя гэтага, краіны ЕЗ неаднаразова заклікалі Расею вызваліць палітыка і іншых палітвязняў.

Тым, хто трапіць пад санкцыі, будзе забаронены ўезд у ЕЗ, іх актывы ў банках, якія знаходзяцца ў Еўразвязе, будуць замарожаныя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках