20 красавiка 2024, Субота, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне аб адтэрміноўцы прысуду для лекара Сарокіна: Дзякуй, мы справімся датэрмінова

7
Меркаванне аб адтэрміноўцы прысуду для лекара Сарокіна: Дзякуй, мы справімся датэрмінова
ФОТА: REUTERS

Адкажуць усе тыя, хто сёння бярэ ўдзел у фарсе.

Telegram-канал «Нік і Майк» адрэагаваў на незаконны прысуд суда журналістцы tut.by Кацярыне Барысевіч і лекару Арцёму Сарокіну, якія зняпраўдзілі хлусню лукашэнкаўцаў пра алкаголь у крыві забітага Рамана Бандарэнкі.

Нагадаем, журналістку Кацярыну Барысевіч прысудзілі да 6 месяцаў пазбаўлення волі і штрафу 100 базавых.

Лекара БСМП Арцёму Сарокіну – да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год і штраф 50 базавых.

«Прысуд Сарокіну і Барысевіч патрабуе асобнага каментару - усё ж гэта новае дно, прабітае сістэмай. Прычым ужо пасля публічных выказванняў Лукашэнкі па тэме. Асабліва ніхто і не ўтойвае, што прысуды ў Беларусі падганяюцца пад загадзя вядомы вынік.

1. Тэрміны ўсё ж далі. Тым самым пацвердзілі «раскрыццё лекарскай таямніцы». Пакінем у баку гэтую лухту з пункту гледжання кваліфікацыі - дазвол на публікацыю быў атрыманы. Галоўнае тут менавіта тое, што нібыта таямніца была разгалошаная. Тым самым суд пацвердзіў праўдзівасць інфармацыі аб тым, што Раман Бандарэнка быў цвярозы, калі яго забілі да смерці (абмовімся, што стан алкагольнага ап'яненне ніякім чынам не ўплывае на кваліфікацыю злачынства - забіваць нельга ні цвярозых, ні п'яных. А вось калі забойства ўчыненае ў стане ап'янення - гэта абцяжарваючая акалічнасць. Але галоўнаму юрысту гэта ніхто растлумачыць не змог або нават не спрабаваў тлумачыць). Таму ўсім дзяржпрапагандыстам прывітанне ад самага гуманнага суда ў свеце.

Напрошваецца аналогія са справай Шутава, дзе забойцы здалі сваіх начальнікаў, але тэрмін пакуль атрымалі сведкі. Усё настолькі шытае белымі ніткамі, што рвецца само.

2. Пасадзіць на рэальны тэрмін не адважыліся. Бо баяцца санкцый. Ідыёты. Як быццам юрыдычная канструкцыя - умоўны тэрмін з адтэрміноўкай для Сарокіна і 6 месяцаў для Барысевіч - не тэрмін? Гэта проста спроба апраўдаць свае беззаконныя дзеянні. І заадно з прафесіяналаў зрабіць крымінальнікаў. Ну, і суддзі, і пракурору, нібыта, павінна стаць, лягчэй на душы. А вось не. Недалёка сышлі ад «элегантных» выбараў у НАКу.

3. Суд задаў тэрмін на перамогу - 1 год. Дзякуй. Мы справімся датэрмінова. У новай Беларусі не будзе месца для «элегантных перамог» і часу «не да законаў». Адкажуць усе тыя, хто сёння бярэ ўдзел у фарсе, выносячы прысуды проста так. Журналістам, шматдзетным, анкахворым, пенсіянерам і гэтак далей», - рэзюмуе Telegram-канал.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках