29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі больш за палову дарослага насельніцтва цалкам прышчапілі ад COVID

5
У Ізраілі больш за палову дарослага насельніцтва цалкам прышчапілі ад COVID

Гэта самы вялікі паказчык у свеце.

У Ізраілі ўжо 52% дарослага насельніцтва цалкам прышчапілася вакцынай ад каранавіруса. Гэта самы вялікі паказчык у свеце.

Пра гэта паведамляе Newsru.co.il.

Да 2 сакавіка другую дозу вакцыны Pfizer атрымалі 3 439 919 чалавек (59 тысяч чалавек за апошні дзень). Першую дозу атрымалі 4 772 078 (блізу 43 тысяч чалавек за дзень).

Поўны курс з дзвюх прышчэпак прайшлі ўжо 37% ад усяго насельніцтва краіны і больш за 52% дарослага (ва ўзросце ад 16 гадоў і старэй).

Раней паведамлялася, што ўрад Ізраіля разглядае магчымасць дазволу на вяртанне ў краіну грамадзян, якія засталіся за мяжой. Іх хочуць дапусціць да галасавання на парламенцкіх выбарах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках