20 красавiка 2024, Субота, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі за пераслед Аляксея Навальнага

3
ЗША ўвялі санкцыі за пераслед Аляксея Навальнага

Рашэнне прынятае ў каардынацыі з ЕЗ.

Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі ў дачыненні да расейцаў, адказных за атручванне і крымінальны пераслед расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Пра гэта паведамілі ў аўторак, 2 сакавіка, прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Вашынгтоне, паведамляе DW.

Фізічныя і юрыдычныя асобы

У чорны спіс трапілі як фізічныя, так і юрыдычныя асобы, гаворыцца ў заяве. Між іншым, гаворка ідзе пра 14 кампаній і іншых устаноў, большасць з якіх займаліся вытворчасцю біялагічных і хімічных атрутных рэчываў. Пры гэтым канкрэтныя фігуранты санкцыйнага спісу пакуль не называюцца.

Гэтыя захады былі прынятыя ў каардынацыі з ЕЗ. Яны сталі першым з некалькіх крокаў з боку адміністрацыі Байдэна «ў адказ на шэраг дэстабілізуючы дзеянняў», заявіў адзін з яе прадстаўнікоў. Акрамя санкцый за справу Навальнага, Вашынгтон плануе найбліжэйшым часам абвясціць пра меры ў адказ на кібератаку Sunburst, праведзеную з дапамогай заражанага праграмнага забеспячэння амерыканскай кампаніі SolarWinds.

Санкцыі ЕЗ увайшлі ў дзеянне

У той жа дзень уступілі ў дзеянне штрафныя захады Еўрапейскага Звязу ў адказ на арышт Аляксея Навальнага. Пад санкцыямі аказаліся генпракурор Расеі Ігар Красноў, кіраўнік Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін, начальнік ФСВП Аляксандр Калашнікаў і кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў.

Для ўвядзення штрафных захадаў упершыню быў задзейнічаны новы, прыняты ў канцы мінулага года санкцыйны механізм, які дазваляе Еўразвязу ўводзіць візавыя забароны і замарожваць маёмасць асобных асоб, вінаватых у грубым парушэнні правоў чалавека або асоб, якія атрымліваюць выгаду ад гэтага.

Прысуд Навальнаму

Аляксей Навальны на пачатку лютага быў прысуджаны ў Маскве да пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў шматразовым парушэнні патрабаванняў умоўнага тэрміну пакарання ў справе «Ив Роше». Еўразвяз уважае гэтыя абвінавачванні неабгрунтаванымі, бо Навальны пасля атручвання ў Расеі атрутай з групы «Навічок» на працягу многіх месяцаў лячыўся ў Нямеччыны і не меў магчымасці адзначацца ў паліцыі. Еўрапейскі суд правоў чалавека (ЕСПЧ) пастанавіў вызваліць Навальнага, але Расея праігнаравала гэту пастанову.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках