29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зрабіце, нарэшце, і вы свой выбар!

11
Зрабіце, нарэшце, і вы свой выбар!
ФОТА: ONLINER.BY

Думаеце, што «паляванне на ведзьмаў» вас абміне?

Вы мяне не ведаеце, а я не ведаю вас, але я ведаю, што будзе далей. А далей будзе ні-чо-га! Толькі калі далей людзі будуць шукаць новы адмазкі, каб адсядзецца дома, каб пераседзець у ціхім месцы, каб пабыць у баку, піша чытач тэлеграм-канала «Баста!».

Думаеце, што «паляванне на ведзьмаў» вас абміне? Памыляецеся! Закране кожнага, хто нават думае інакш. Сардэчна запрашаем у Сярэднявечча! Ёсць адно адрозненне, пратэстоўцаў і іх памагатых не спальваюць на вогнішчах.

Што лепш, страціць гонар і сяброў, зганіць сябе, нібы элітная свінка, або страціць гады жыцця, за тое, што кажаце праўду, і не баіцеся яе? Я вам адкажу. Нішто, з гэтага выбару не павінна ставіцца перад чалавекам, які змагаецца за правую справу. Нішто не павінна спыняць людзей на шляху да сумленнай мэты. Нішто не абароніць чалавека, калі спыніцца тая хваля, якая падняла нас мінулым летам.

Баіцеся страціць жыллё? Яго ў вас ужо няма, пры гэтым ўрадзе. Баіцеся страціць працу? Вы ўжо звольненыя, учорашнім днём, а ваша фірма зачыненая, пры гэтым урадзе. Баіцеся страціць сям'ю? Яе ўжо ў вас адабралі, таму што сусед-ябацька ўжо напісаў на вас данос, пры гэтым ўрадзе.

Годзе крывадушнічаць і крычаць: «Наперад, разам пераможам!», а напраўду сядзець на канапе і баяцца выйсці за парог. Думаеце людзі, якія незаконна сядзяць у турме, якія вымушаныя выехаць за мяжу, якія забітыя не баяліся? Ім не было чаго страчваць? Памыляецеся! Яны баяліся, але яны ўціхамірылі свой страх і пайшлі казаць праўду!

Я не заклікаю вас выйсці на вуліцу і крычаць па некалькі гадзін запар «Жыве Беларусь», я прашу вас адкінуць думка «я выйду, калі ўсе выйдуць», таму што вы, так, менавіта вы, і ёсць «усе».

Асабіста маё «права быць чалавекам» дазволіла зрабіць вялізную колькасць добрых рэчаў для пратэсту. Але прыйшлося збегчы з уласнага дома, ад маёй сям'і, ад каханага чалавека і сяброў. Але я не магу маўчаць! У мяне адабралі жыццё! Жыццё поўнае планаў, амбіцый і жаданняў! І мне цяжка. Але нават калі б вярнуцца назад у часе, усё было б гэтак жа сама, без зменаў. Таму што гэта правільна! Так зрабіце, нарэшце, і вы свой выбар!

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках