29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША плануюць пабудаваць прыватны касічны гатэль

12
У ЗША плануюць пабудаваць прыватны касічны гатэль
ФОТА: ORBITAL ASSEMBLY

Амерыканская кампанія збіраецца пабудаваць касмічную станцыю-гатэль на арбіце Зямлі да 2027 года.

Кампанія Orbital Assembly Corporation апублікавала новыя падрабязнасці праекта Ваяджар - першага арбітальнага гатэля з штучнай гравітацыяй. Пра гэта паведамляе Space.com.

Канцэпцыю станцыі Ваяджэр калісьці прыдумаў легендарны навуковец-ракетабудаўнік Вернер фон Браўн, адзін з галоўных стваральнікаў праграмы NASA Апалон.

Канцэпцыя прадугледжвае, што 200 метровае кола будзе круціцца, ствараючы штучную гравітацыю для пасажыраў.

Станцыя зможа размясціць да 400 чалавек, для якіх будуць абсталяваны рэстарацыі, бары, назіральныя залы, кінатэатр і канцэртная пляцоўка, бібліятэка, трэнажорныя залы і спа-салоны. Госці будуць жыць у 24-х модулях, памерамі 20 на 12 метраў з туалетамі і душамі.

Кампанія пабудуе прататып кола дыяметрам 61 метр паблізу Марса, гравітацыя якога складае блізу 40% гравітацыі Зямлі. Мантаваць канструкцыю будзе робат STAR. Папярэдне зборку пратэстуюць на Зямлі ў Каліфорніі.

Паводле ідэі канцэпцыі, касмічны гатэль будзе даступны для касмічных турыстаў, навукоўцаў і касмічных агенцтваў, для правядзення доследаў і трэніровак у космасе.

Кампанія разлічвае пачаць будаўніцтва станцыі ў 2025 годзе і пабудаваць яе на працягу некалькіх гадоў.

ФОТА: ORBITAL ASSEMBLY
ФОТА: ORBITAL ASSEMBLY
ФОТА: ORBITAL ASSEMBLY
ФОТА: ORBITAL ASSEMBLY
ФОТА: ORBITAL ASSEMBLY

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках