29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«РИА Новости»: Ад беларускіх крэветак да беларускіх кветак

4
«РИА Новости»: Ад беларускіх крэветак да беларускіх кветак
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: MEDIA-POLESYE

У Расеіі пішуць пра ценявы беларускім бізнэс, які прыносіць $300 млн штогод.

У Расеі пішуць пра ценявы беларускім бізнэс, які прыносіць, паводле неафіцыйных ацэнак $300 млн штогод. «Ад беларускіх крэветак да беларускіх кветак» - такая публікацыя з'явілася на сайце расейскага дзяржаўнага агенцтва «РИА Новости». Упершыню пра кантрабанду кветак з нашай краіны пішуць дзяржаўныя расейскія СМІ. Расейская мытня факт праверак фур з кветкамі раней пацвердзіла, але пры гэтым фармулёўкі былі больш дыпламатычнымі.

У згаданай публікацыі адзначаецца, што з 2018 года Беларусь - асноўны пастаўшчык кветак у РФ (50% імпарту). «Напраўду кветкі вязуць з тых жа Нідэрландаў, праходзяць мытняе афармленне і едуць у Расею без збораў, - піша ria.ru. - Гэта дае эканомію да дзесяці тысяч даляраў з фуры».

Цяпер жа гэтыя пастаўкі правяраюць, часам тыднямі. Нібыта расейская мытня паставіла мэту - вярнуць сабе кветкавы рынак, каб мытняе афармленне адбывалася ў РФ, а значыць, і падаткі ішлі ў расейскі бюджэт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках