24 красавiка 2024, Серада, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Старажытныя скандынавы выкарыстоўвалі пёры птушак для пераходу ў іншы свет

3
Навукоўцы: Старажытныя скандынавы выкарыстоўвалі пёры птушак для пераходу ў іншы свет
иллюстрационное Фото

Адкрыццё дапамагае нам больш зразумець вераванні папярэднікаў вікінгаў.

Навукоўцы з Нарвежскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій і Нарвежскага інстытута даследаванняў прыроды вывучылі змесціва магіл воінаў высокага рангу VII-VIII стагоддзяў у археалагічным помніку Вальсгардзе ў Цэнтральнай Швэцыі (там знаходзіцца больш за 90 пахаванняў). Воіны гэтай эпохі вядомыя як папярэднікі вікінгаў, яны былі пахаваныя ў чоўнах і ляжалі на пярынах, піша Naked science.

Чоўны маюць блізу 10 метраў у даўжыню і месцяць ад чатырох да пяці пар вёслаў, памерлыя экіпіяваныя багата ўпрыгожанымі шлемамі, шчытамі, зброяй і інструментамі для гатавання ежы. У адной з магіл знайшлі парэшткі пугача, коней і іншых жывёл, то бок, ваяры былі пахаваныя з усім тым, што, згодна з паданнямі тых часоў, магло спатрэбіцца ім у замагільным жыцці.

ПЁРЫ, ВЫЯЎЛЕНЫЯ ПРЫ РАСКОПКАХ У ВАЛЬСГАРДЗЕ
ФОТА: www.sciencedirect.com

Уверсе: схіл пагорка Вальсгардзе з паганскімі могілкамі, выгляд з паўднёвага ўсходу. Бачныя адтуліны пасля раскопак чоўнавых пахаванняў. Унізе злева: мапа ўзгорка Вальсгардзе з пранумараванымі пахаваннямі. Чырвоным пазначаныя даследаваныя пляцоўкі. Унізе справа: ваяры з драпежнымі.

Навукоўцы звярнулі ўвагу на змесціва падсцілаў, на якіх ляжалі нябожчыкі. Даследчыкі мяркуюць, што некалькі слаёў пуховых коўдраў мелі больш важную функцыю, чым простая «зручнасць» у замагільным жыцці. Справа ў тым, што пух у якасці напаўняльніка пасцельнай бялізны не выкарыстоўваўся ў Еўропе даволі доўга. Пры гэтым навукоўцы здолелі ўстанавіць, якім менавіта птушкам належаць пёры з магіл скандынаўскіх ваяроў.

фотa: www.sciencedirect.com

Выявілася, іх даволі шмат: гусі, качкі, курапаткі, вароны, вераб'і, кулікі і пугачы. І менавіта парэшткі пугача навукоўцы выявілі ў магіле, прычым птушка была з адсечанай галавой. На думку аўтараў, гэта можа азначаць сімвал пераходу ў іншы свет - галаву адсеклі, каб пугач не змог вярнуцца назад, у свет жывых.

Аднак, згодна з больш познім скандынаўскім фальклорам, сабраным у XVIII стагоддзі, тып пёраў, які выкарыстоўвалі як подсціл для смяротнага ложка, меў вялікае сімвалічнае значэнне. Гусіныя пёры, напрыклад, уважаліся за найлепшы сродак вызвалення душы ад зямных нягод. Такім чынам, даследчыкі прыйшлі да высновы, што гэты позні скандынаўскі фальклор, магчыма, мае больш глыбокія карані, чым меркавалася.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках