24 красавiка 2024, Серада, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каб пакаштаваць, давялося заплаціць пяць рублёў за дзве ягады»

16
«Каб пакаштаваць, давялося заплаціць пяць рублёў за дзве ягады»

Цэны на Камароўскім рынку шакавалі менчукоў.

На Камароўцы з'явілася экзотыка - чылійская чарэшня. І пакуль узбекскія і ўкраінскія гатункі яшчэ не завязаліся, канкурэнцыі на рынку няма, што дазваляе адзінаму прадаўцу ўстанавіць уласны справядлівы кошт - 220 рублёў за кілаграм. Каб пакаштаваць пару (у літаральным сэнсе) ягад, давялося заплаціць 5 рублёў, піша onliner.by.

У краіне яшчэ не сезон ні чарэшні, ні клубніц, ні буякоў, але некаторыя прадаўцы ўжо пашыраюць свой асартымент. Так, на крытай пляцоўцы Камароўскага рынку можна набыць кілаграм чылійскай чарэшні за 220 рублёў, буякоў - за 120 рублёў, а аклубніц з Грэцыі - за 45 рублёў (на дварэ танней - 25 рублёў).

- На чарэшню попыту няма, яна для прыгажосці стаіць, прываблівае кліентаў. На смак як наша, звычайная, - распавядае прадавец. На пытанне, чаму так дорага, адказвае, што дастаўка самалётам з Паўднёвай Амерыкі, вось і цана такая высокая.

Падыходзіць бабуля, секунд дзесяць вывучае цэннікі і кудысьці ў прастору кажа: «Зусім здурэлі з такімі коштамі».

Увагу на чарэшню звярнула і маленькая дзяўчынка, яна раз-пораз прасіла маму купіць ёй пакаштаваць, але жанчына адмовілася. Што ж, за пару хвілін двух кліентаў чарэшня завабіла, праўда, на куплю адважыліся толькі мы.

У маёй галаве адразу ўспамінаюцца летнія дзянькі, калі на 5 рублёў можна было набыць паўкіло узбекскай чарэшні, але сёння гэта дзве ягадкі. Дарэчы, пакуль прадавец выбірала мне ягады, трапілася і гнілая. На вагах гаспадыні 24 грамы - 5 рублёў 28 капеек, мне робяць зніжку. І беражліва пакуюць куплю ў мяшок, усё ж такі рэч каштоўная.

Ужо ў офісе на кухонных вагах паўторна узважвае ягады - 28 грамаў, а гэта эканомія на цэлы рубель. Каменьчыкі і хвосцікі важылі 3 грамы - 66 капеек, даражэй за «Ролтан», якім, у адрозненне ад каменьчыка, яшчэ можна прыглушыць пачуццё голаду.

Мякаць ягады цвёрдая,кансістэнцыяй нагадвае сучасную хурму. Сакавітасць зафіксаваць не атрымалася, паслясмак доўжыцца цягам 15 секунд. Сам смак - як звычайная чарэшня: не кісла, не саладка, увогуле, дакладна не прэтэндэнт на годнасць «Чарэшня года».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках