24 красавiка 2024, Серада, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства гандлю ЗША ўвяло санкцыі супраць расейскіх і нямецкіх кампаній

5
Міністэрства гандлю ЗША ўвяло санкцыі супраць расейскіх і нямецкіх кампаній

Гэта стала часткай маштабных мер, прынятых з-за атручвання Аляксея Навальнага.

Міністэрства гандлю ЗША апублікаваў спіс з 10 расейскіх, 3 нямецкіх і 1 швайцарскай кампаніі, якія трапілі пад гандлёвыя санкцыі ў сувязі з атручваннем расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Гэты спіс быў апублікаваны ў Федэральным рэестры ЗША ў сераду, 3 сакавіка. Вашынгтон мяркуе, што гэтыя арганізацыі маглі мець дачыненне да стварэння і распаўсюджвання зброі масавага знішчэння і хімічнай зброі, перадае dw.com.

У ліку расейскі кампаній у спіс увайшлі 27-ы Навуковы цэнтр Мінабароны, кампаніі "Хіммед", "Фемтэкп", "Інтэрлаб", "Лабінвест", "Аналіт продактс", "Інтэртэк інструментс", Pharmcontract, Rau Farm і "Рэгіёнснаб". Сярод нямецкіх: ChimConnect Gmbh, Pharmcontract і Riol-Chemie, а таксама адна кампанія з Швайцарыі - ChimConnect AG.

Са звестак з адкрытых крыніц, бізнэс нямецкай кампаніі ChimConnect Gmbh шчыльна звязаны з Расеяй і Казахстанам, менавіта там знаходзяцца яе вытворчыя пляцоўкі. А кіраўнікі нямецкай кампаніяй Riol-Chemie носяць расейскія ці ўкраінскія імёны. Чорны спіс прадугледжвае ўвядзенне дадатковых ліцэнзійных патрабаванняў што да экспарту, рээкспарту і перадачы тэхналогій гэтым кампаніям.

Спыненне абароннага экспарту

Раней 2 сакавіка ЗША абвясцілі аб тым, што Расея уключаная ў спіс краін, у дачыненні да якіх дзейнічае адмова ў экспарце абаронных прадуктаў, тэхналогій і паслуг. Выключэнне ў гэтым правіле будзе зроблена толькі для падтрымкі міжурадавага касмічнага супрацоўніцтва, у той жа час камерцыйнае касмічнае супрацоўніцтва будзе спыненае пасля шасцімесячнага пераходнага перыяду.

"Злучаныя Штаты далучаюцца да Еўрапейскага Звязу ў асуджэнні і рэакцыі на выкарыстанне Расейскай Федэрацыяй хімічнай зброі пры спробе забойства расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў жніўні 2020 года і яго наступнага турэмнага зняволення ў студзені 2021 года", - гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках