29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: У ЗША глядзяць на прысуд Сарказі, як на прыклад для Трампа

Newsweek: У ЗША глядзяць на прысуд Сарказі, як на прыклад для Трампа
ДОНАЛЬД ТРАМП

СМІ адзначаюць падабенства сітуацыі для абодвух палітыкаў.

Суд у Парыжы ў панядзелак прызнаў экс-прэзідэнта Нікаля Сарказі вінаватым у карупцыі і гандлі ўплывам. За гэты былы лідар Францыі адбудзе рэальны турэмны тэрмін. І многія назіральнікі ў ЗША глядзяць на яго прыклад, спадзеючыся, што Дональд Трамп будзе наступным.

Пра гэта піша Newsweek (пераклад - unian.net).

Французскія ведамствы, якія правялі некалькі паралельных расследаванняў супраць Сарказі, выкарыстоўвалі запісы тэлефонных размоў, каб выкрыць карупцыю экс-прэзідэнта. У адной з гутарак ён паабяцаў французскаму суддзі дапамагчы атрымаць прэстыжную працу ў Манака. За гэта Сарказі хацеў звесткі крымінальнага расследавання супраць яго за нелегальнае фінансаванне яго выбарчых кампаній у 2007 і 2012 гадах.

Асуджэнне экс-прэзідэнта Францыі да рэальнага тэрміна ў турме дало шматлікім крытыкам Трампа ў ЗША надзею, што былога амерыканскага лідара таксама прыцягнуць да адказнасці. Бо цяпер супраць яго працягваюцца некалькі расследаванняў на федэральным узроўні і ў асобных штатах.

"Гэта прэцэдэнт для прэзідэнтаў! Дональд Трамп наступны. Хто сказаў, што прэзідэнтаў не кідаюць у турму? Неўзабаве Трамп будзе адбываць свой турэмны тэрмін, як і экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі", - напісаў у Twitter актор Кірк Асеведа.

Цяпер Сарказі прыходзіцца мець справу з чатырма асобнымі справамі. І гэтую паралель таксама прыкмецілі крытыкі Трампа, якія адзначылі, што пракуроры штата Нью-Ёрк і Дэпартамента юстыцыі ЗША цяпер правяраюць падаткі экс-прэзідэнта і яго мінулыя бізнэс-угоды. Сарказі хваліў Трампа і амерыканскіх выбарцаў пасля галасавання ў 2016 годзе, заяўляючы пра перамогу над палітычнымі элітамі.

Выданне Le Monde нядаўна заўважыла пэўныя падобныя рысы абодвух экс-лідараў. Яны аднолькава патрабавалі лаяльнасці элітаў у Парыжы і Вашынгтоне адпаведна, звяртаючыся да жорсткай помсты за тое, што ўважаюць за "здраду". І Трамп, і Сарказі застаюцца папулярнымі ў "правых" колах. Акрамя таго, яны аднолькава выкарыстоўвалі пасаду прэзідэнта, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу. Але цяпер, калі Сарказі адпраўляюць за краты, крытыкі Трампа кажуць, што пара ўзяць прыклад з французскага досведу.

"У ЗША прэзідэнт арганізаваў беспарадкі, якія прывялі да штурму Капітолія і некалькіх смерцяў. Яго апраўдалі. У Францыі прэзідэнт падчас тэлефоннай размовы прапануе працу за інфармацыю. За гэта яго на год у турму. Няхай жыве Францыя!" - напісаў у Twitter пракурор Стывен Бікі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках