19 красавiка 2024, Пятніца, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Фінляндыі крызіс у Беларусі

15
Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Фінляндыі крызіс у Беларусі
ФОТА: GETTYIMAGES

Яна падкрэсліла, што беларускія пратэстоўцы дамагаюцца новых выбараў.

Экс-кандыдатка на пасаду прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Нііністэ палітычны крызіс у Беларусі і магчымасці міжнароднага пасярэдніцтва ў справе яго ўрэгулявання. "У Хельсінкі Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Нііністэ. Яны абмеркавалі працяглы крызіс у Беларусі і патэнцыйныя перамовы пры міжнародным пасярэдніцтве на пляцоўцы АБСЕ - з магчымым удзелам іншых дзяржаўных інстытуцый", - паведаміла прэс-служба Ціханоўскай у сераду, 3 сакавіка, паведамляе "Нямецкая хваля".

Згодна з паведамленнем, Ціханоўская на перамовах, што адбыліся напярэдадні, падкрэсліла, што ўдзельнікі пратэстаў у Беларусі дамагаюцца правядзення ўжо ў гэтым годзе новых свабодных і справядлівых выбараў пад міжнародным назіраннем. Святлана Ціханоўская таксама абмеркавала з Нііністэ "будучыя стасункі паміж дзвюма краінамі і патэнцыйнае супрацоўніцтва", пры гэтым прэзідэнт Фінляндыі "выказаў падтрымку Ціханоўскай у пошуку развязання крызісу праз перамовы", - дадалі ў прэс-службе.

Ціханоўскаяі знаходзіцца ў Фінляндыі з візітам 1- 4 сакавіка. У яе графіку таксама сустрэчы з прэм'ер-міністаркай гэтай краіны Саннай Марын, міністрам замежных спраў Пекам Хаавістам і іншымі членамі ўрада, а таксама з ганаровым старшынём Парламенцкай асамблеі АБСЕ Ілкам Канервам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках