29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары ЕЗ пагадзіліся прадоўжыць санкцыі супраць Януковіча і ягонага атачэння

1
Амбасадары ЕЗ пагадзіліся прадоўжыць санкцыі супраць Януковіча і ягонага атачэння
ВІКТАР ЯНУКОВІЧ
ФОТА: REUTERS

Цяперашнія абмежаванні дзейнічаюць да 6 сакавіка.

Еўрапейскі Звяз прадоўжыць санкцыі ў дачыненні да 177 чалавек, вінаватых у парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Санкцыі падоўжаць у тым ліку для экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, паведаміў рэдактар Radio Free Europe/Radio Liberty Рыкарда Ёзвяк, піша сайт «Гордон».

«Асобнай пастановай падоўжылі санкцыі ў дачыненні да [экс-прэзідэнта Украіны Віктара] Януковіча і яшчэ сямі чалавек», - адзначыў ён.

Паводле інфармацыі Ёзвяка, з былога першага віцэ-прэм'ер-міністра Украіны Сяргея Арбузава і экс-міністра адукацыі Дзмітрыя Табачніка санкцыі знялі.

Санкцыі супраць Януковіча і ягонага найбліжэйшага атачэння Еўразвяз увёў у лютым 2014 года і з тых часоў неаднаразова іх падаўжаў. Апошнім разам Еўрапейскі Звяз падоўжыў іх да 6 сакавіка 2021 года.

Спачатку ў спісе былі 22 чалавекі: экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, два ягоныя сыны Аляксандр і Віктар, экс-прэм'ер Мікалай Азараў і ягоны сын Аляксей, былы кіраўнік МУС Віталь Захарчанка, экс-генпракурор Віктар Пшонка і ягоны сын Арцём, экс-кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Клюеў, экс-нардэп Сяргей Клюеў, экс-намеснік кіраўніка АП Андрэй Партноў, былы намеснік міністра ўнутраных спраў Віктар Ратушняк, Арбузаў, экс-міністр даходаў і збораў Аляксандр Кліменка, экс-міністр энэргетыкі Ставіцкі, Табачнік, бізнэсовец Сяргей Курчанка, экс-міністр юстыцыі Алена Лукаш, экс-міністр аховы здароўя Раіса Багатырова, экс-кіраўнік СБУ Аляксандр Якіменка, экс-кіраўнік СБУ, былы дарадца Януковіча Ігар Калінін і экс-нардэп Юрый Іванюшчанка.

Цягам 2015-2019 гадоў санкцыі знялі з 10 з іх, у тым ліку з загінулага Віктара Януковіча - малодшага. У 2020 годзе санкцыі знялі з Азарава і Ставіцкага.

У спісе застаюцца экс-прэзідэнт і сем ягоных паплечнікаў: Аляксандр Януковіч, Пшонка з сынам, Захарчанка, Ратушняк, Кліменка, Курчанка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках