20 красавiка 2024, Субота, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе крамы Bigzz і «Скарбонка» ў Беларусі не працуюць

Усе крамы Bigzz і «Скарбонка» ў Беларусі не працуюць
ФОТА: TUT.BY

Кампанія ў працэсе ліквідацыі.

Да закрыцця ў «Баніяр» заставалася працаваць пяць крам Bigzz і дзве «Скарбонкі». Цяпер усе яны не працуюць. Перад закрыццём там зладзілі вялікія распродажы са зніжкамі 50%, паведамляе tut.by.

Паводле інфармацыі сэрвісу kartoteka, з 26 лютага «Баніяр» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.

Патэлефанаваць у кампанію не атрымалася: тэлефоны ўсіх крам і прыёмнай недаступныя. Супрацоўніца аддзела маркетынгу, у якой мы раней запытвалі каментары, больш не працуе ў «Баніяр».

Ліквідатар цяпер прымае справы кампаніі, кажа, што юрыдычную асобу ліквідуюць на пастанову ўласніка. Больш нічога ён пракаментаваць не змог.

Нагадаем, у лютым мы заўважылі, што паліцы крам Bigzz апусцелі. Высветлілася, што да кампаніі ёсць прэтэнзіі ад пастаўшчыкоў, а на 16 лютага на сайце рэестра запазычанасцяў у выканаўчых дакументах пры Мінюсце, дзе публікуецца інфармацыя пра спагнанне запазычанасцяў праз органы прымусовага выканання, было шэсць спраў на сумы ад 4 тысяч рублёў да 131 тысячы рублёў. Цяпер гэтых шасці запазычанасцяў няма.

Але да 3 сакавіка ў рэестры з'явілася 28 распачатых справаў у дачыненні «Баніяр» з агульнай сумай, большай за 1 млн рублёў па пазыках. Многія з іх пазначаныя як запазычанасці за тавары і паслугі.

Кампанія «Баніяр» належыць Барысу, Аляўціне і Наталлі Лукомскім, а таксама кіпрскай юрыдычнай асобе GEPROCON LIMITED.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках