25 красавiка 2024, Чацвер, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паміж Менскам і Масквой можа чарговым разам заіскрыць»

3
«Паміж Менскам і Масквой можа чарговым разам заіскрыць»

Дыктатара прымушаюць да сцэнароў, якіх ён баіцца.

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі напісаў у сваім тэлеграм-канале аб згаданым на нядаўніх перамовах Лукашэнкі з Пуціным у Сочы вайсковым супрацоўніцтве.

- Напрыклад, на нарадзе 2 сакавіка Лукашэнка ў гэтым кантэксце раптам загаварыў, што нядрэнна было б, маўляў, выкарыстоўваць досвед 2014 года, калі падчас правядзення чэмпіянату свету ў хакеі ў Беларусі расейскія самалёты неслі тут дзяжурства з удзелам лётчыкаў абедзвюх краін, - піша Аляксандр Класкоўскі. - Ці не праўда, нечаканая ініцыятыва? Тым больш, што права праводзіць чэмпіянат свету ў хакеі сёння ў Менска адабралі.

Складваецца ўражанне, што напраўду ў Сочы тэму прысутнасці сваёй баявой авіяцыі ў Беларусі ўзняў расейскі бок. І, хутчэй за ўсё, гаворка ішла аб размяшчэнні тут вайсковай авіябазы. Ва ўсякім разе, Лукашэнка 2 сакавіка, быццам у працяг дыскусіі запэўніваў: «А баз дастаткова, іх не трэба ствараць, навошта грошы дарма марнаваць...»

Калі наша версія дакладная, то гэта чарговая спроба Крамля праціснуць ідэю. Раней ён спрабаваў гэта зрабіць у 2015 годзе, але тады Лукашэнка рашуча запрацівіўся. І пасля яшчэ не раз артыкуляваў сваю нязгоду.

Аднак цяпер ягоныя пазіцыі ў дыялогу з Масквой не такія моцныя. Чым тая, імаверна, і наважыла скарыстацца. Калі гэта так, то не выключана, што прапанова Лукашэнкі аб супольным дзяжурстве - спроба спусціць пытанне на тармазах, бо такі паліятыў Маскву наўрад ці задаволіць.

Лукашэнка напэўна разумее, што калі расейскія войскі апынуцца ў Беларусі на сталай аснове, то Масква дэ-факта адшчыкне кавалачак ягонай неабмежаванай улады над краінай, атрымае моцны рычаг уздзеяння на сітуацыю ў ёй. І дзе гарантыя, што ў нейкі час «Ч» Крамлю не ўздумаецца рэалізаваць тут свой сцэнар, які не супадае з інтарэсамі самога Лукашэнкі?

Вельмі імаверна, што паміж Менскам і Крамлём можа чарговым разам заіскрыць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках