20 красавiка 2024, Субота, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славаччына ўвяла каменданцкую гадзіну праз каранавірус

Славаччына ўвяла каменданцкую гадзіну праз каранавірус

Грамадзян просяць заставацца дома, за выключэннем некалькіх важных прычын.

Славаччына ўвяла начную каменданцкую гадзіну з серады - дэкрэтам урада забаронена выходзіць з дому паміж 20:00 і 05:00.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на The Guardian.

Цягам дня славакаў просяць заставацца дома, за выключэннем некалькіх важных прычын, уключаючы медыцынскія візіты, працу і фізічныя практыкаванні на адкрытым паветры ці выгул свойскіх жывёлін.

Каменданцкая гадзіна дзейнічацьме да 19 сакавіка, але яе можна будзе падоўжыць.

Краіна ЕЗ, дзе пражывае 5,4 мільёна чалавек, зафіксавала за апошнія 14 дзён 24 смерці ў сувязі з каранавірусам на 100 000 жыхароў.

Нагадаем, Славаччына сутыкнулася з палітычным крызісам пасля таго, як дзве невялікія партыі заявілі аб магчымым выхадзе з кіроўнай кааліцыі праз закуп урадам 2 мільёнаў доз расейскай вакцыны.

1 сакавіка ўрад Славаччыны пацвердзіла закуп 2 мільёнаў доз расейскай вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік V».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках