23 красавiка 2024, aўторак, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У парку парламента Арменіі заварылі браму перад апазіцыйным мітынгам

У парку парламента Арменіі заварылі браму перад апазіцыйным мітынгам

Парламент павінен наведаць прэм'ер Пашынян.

Браму парку парламента Арменіі ў Ерэване заварылі перад мітынгам апазіцыі. Пра гэта паведамляе армянскае выдання Aysor.

Сёння чакаецца наведванне парламента прэм'ер-міністрам краіны Ніколам Пашынянам, а 15:30 паводле менскага часу там пачалася «ўрадавая гадзіна». Таксама сёння апазіцыя мае намер правесці чарговы мітынг з патрабаваннем адстаўкі прэм'ер-міністра. Акцыя адбудзецца на перакрытым дэманстрантамі праспекце Баграмяна, дзе размешчаны будынак парламента.

У кастрычніку 2018 года Пашынян абвясціў аб адкрыцці парку для ўсіх грамадзян з 10:00 да 23:00. Раней уваход на тэрыторыю быў забаронены.

Нагадаем, у пачатку гэтага тыдня натоўп апанентаў прэм'ер-міністра Арменіі ўварвалася ў 3-і корпус будынка ўрада краіны ў цэнтры Ерэвана. У будынку размешчаныя офісы некалькіх міністэрстваў. Апазіцыянеры правялі акцыю ў фае на першым паверсе, паклікаўшы супрацоўнікаў устаноў не ўдзельнічаць у мітынгу прыхільнікаў Пашыняна. Яны выкрыквалі лозунгі з патрабаваннем ягонай адстаўкі, а затым пакінулі будынак.

Чарговыя акцыі пратэсту пачаліся ў Ерэване пасля слоў Пашыняна аб расейскіх «Іскандэрах». Ён заявіў, што пастаўленая тэхніка была няспраўная. 25 лютага Узброеныя сілы Арменіі запатрабавалі адстаўкі прэм'ера і ўрада рэспублікі. Пашынян у адказ заявіў пра спробу ваеннага перавароту ў краіне і падаў прэзідэнту хадайніцтва аб звальненні начальніка Галоўнага штаба ВС Аніка Гаспарана. Прэзідэнт адмовіўся гэта зрабіць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках