19 красавiка 2024, Пятніца, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расею чакае «кветкавая вайна»?

5
Беларусь і Расею чакае «кветкавая вайна»?

У Савеце Федэрацыі Расеі занепакоеныя рээкспартам кветак, які курыруюць набліжаныя да Лукашэнкі алігархі.

Праблемай рээкспарту кветак з Беларусі ў Расею заклапаціліся на самым высокім узроўні. Роўных магчымасцяў для пастаўшчыкоў кветак запатрабавала спікер Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка, паведамляе ТАСС.

Пра гэта яна размаўляла з намеснікам міністра фінансаў Расеі Аляксеем Сазановым. «Няроўныя канкурэнтныя ўмовы для пастаўшчыкоў замежных кветак і для нашых кветкаводаў, якія ўклалі свае інвестыцыі, пабудавалі цяпліцы, вырошчваюць кветкі і знаходзяцца ў сябе на бацькаўшчыне ў больш недасканалых умовах. У іх было 10% ПДВ, са студзеня мінулага года паднялі да 20%. Замежныя ідуць на ільготных умовах у краіну, нешта ж трэба прыдумаць».

Сазанаў паведаміў, што праз Беларусь цяпер кветкі ўвозяць з заніжанымі мытнымі коштамі, і выказаў надзею, што сітуацыю «стабілізуюць» ужо сёлета. Да канца сакавіка Мінфінансаў Расеі павінна будзе падрыхтаваць «дарожную мапу» з пералікам захадаў для развязання гэтай праблемы і тэрмінамі іх прыняцця.

Асноўнымі рээкспарцёрамі кветак з Беларусі з'яўляюцца структуры, блізкія да Аляксея Алексіна і Мікалаю Вераб'ёва. РІА «Новости» ацэньвала імаверны прыбытак ад такога бізнэсу на 300 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках