19 красавiка 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны распавёў пра санкцыі супраць беларускага рэжыму

5
Кіраўнік МЗС Украіны распавёў пра санкцыі супраць беларускага рэжыму
ДЗМІТРЫЙ КУЛЕБА

Кіеў зробіць механізм ужывання абмежавальных захадаў больш гнуткім.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба пацвердзіў намер Кіева далучыцца да еўрапейскіх санкцый супраць грамадзян Беларусі, адказных за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў, паведамляе «Радыё «Свабода».

«У нас вельмі складаны механізм увядзення санкцый. Мы цяпер распрацоўваем змены ў заканадаўства, каб зрабіць гэты механізм больш гнуткім», - паведаміў ён.

Са слоў кіраўніка МЗС, адпаведная працэдура ўжо распачатая, але этап, на якім яна знаходзіцца, Кулеба не змог удакладніць.

Ён сказаў, што пакуль не бачыў звароту, які накіраваў Беларускі фонд спартовай салідарнасці ў дзяржструктуры Украіны аб увядзенні персанальных санкцый.

«Тэарэтычна і практычна гэта можа быць далучэнне Украіны да санкцый Еўразвязу. Пакуль гэта ўсё, што я магу сказаць», - дадаў ён.

Раней у адказе на запыт «Радыё «Свабода» ўкраінскае МЗС паведамляла пра пачатак працэдуры ўвядзення санкцый супраць датычных да фальсіфікацый выбараў у Беларусі і гвалту над дэманстрантамі.

Цяпер, згодна з украінскім заканадаўствам, санкцыі ў дачыненні да замежных грамадзян прымае Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Яны набываюць моц пасля выдачы адпаведнага ўказа кіраўніка дзяржавы аб зацвярджэнні пастановы Рады нацыянальнай бяспекі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках