20 красавiка 2024, Субота, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз: Занадта доўга беларусам адмаўлялі ў іх асноўных свабодах

3
Еўразвяз: Занадта доўга беларусам адмаўлялі ў іх асноўных свабодах

Еўропа будзе прадаўжаць падтрымліваць беларускі народ у яго законным імкненні да дэмакратыі.

Парушэнне права на свабоду слова, выказванне меркаванняў, а таксама на празрыстае і справядлівае судовае разбіральніцтва недапушчальныя і ідуць насуперак з міжнароднымі абавязкамі Беларусі ў выкананні правоў чалавека. Так прэс-сакратар Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Петэр Стана пракаментаваў прысуд журналістцы tut.by Кацярыне Барысевіч і лекару БСМП Арцёму Сарокіну.

Петэр Стана заявіў, што, «паводле пэўных паведамленняў, 11 лістапада 2020 года Раман Бандарэнка быў збіты да смерці асобамі, звязанымі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў». Вінаватыя не прыцягнутыя да адказнасці.

- Занадта доўга беларусам адмаўлялі ў іх асноўных свабодах, уключаючы свабоду выказвання меркаванняў і інфармацыі, і ў самых асноўных правах, такіх як права на празрыстае і справядлівае судовае разбіральніцтва. Гэтыя парушэнні недапушчальныя і ідуць насуперак з міжнароднымі абавязкамі Беларусі ў выкананні правоў чалавека. ЕЗ будзе прадаўжаць падтрымліваць беларускі народ у яго законным імкненні да дэмакратыі і павазе да асноўных свабод. Еўрапейскі Звяз прадоўжыць актыўна падтрымліваць намаганні, накіраваныя на збор довадаў катаванняў і рэпрэсій у Беларусі і прыцягненне вінаватых да адказнасці, - гаворыцца ў заяве Станы.

Нагадаем, 2 сакавіка суд Маскоўскага раёна Менска прызнаў вінаватымі журналістку tut.by Кацярыну Барысевіч і лекара БСМП Арцёма Сарокіна. Кацярына Барысевіч прысуджаная да шасці месяцаў калоніі і штрафу 100 базавых адзінак, Арцём Сарокін - да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год і штрафу 50 базавых. Яго вызвалілі ў зале суда, Кацярына застаецца пад вартай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках